Любоў Сівурова: «Сонцаварот» дапаможа кожнаму ўдзельніку дакрануцца да беларускіх традыцый»

17.06.2013 - Новости

Любоў Сівурова: «Сонцаварот» дапаможа кожнаму ўдзельніку дакрануцца да беларускіх традыцый»

У пятніцу, 21 чэрвеня, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ператворыцца ў месца, дзе сучаснасць сустрэнецца з мінулым, ажывуць традыцыі беларускага народа і кожны наведвальнік зможа дакрануцца да вытокаў… Пад Мінскам адбудзецца свята ў гонар летняга сонцастаяння – «Сонцаварот». Арт-дырэктар праекта Любоў Сівурова і менеджэр праекта Кацярына Петраневіч распавядаюць аб тым, чаго чакаць ад фестывалю і чаму кожны беларус павінен яго наведаць

У пятніцу, 21 чэрвеня, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ператворыцца ў месца, дзе сучаснасць сустрэнецца з мінулым, ажывуць традыцыі беларускага народа і кожны наведвальнік зможа дакрануцца да вытокаў… Пад Мінскам адбудзецца свята ў гонар летняга сонцастаяння – «Сонцаварот». Арт-дырэктар праекта Любоў Сівурова і менеджэр праекта Кацярына Петраневіч распавядаюць аб тым, чаго чакаць ад фестывалю і чаму кожны беларус павінен яго наведаць.

x_b0b7c144 – Правядзеннем дадзенага фестывалю мы ў першую чаргу хацелі б кансалідаваць творчую моц Беларусі і вывесці гэтыя сілы на новы якасны ўзровень. Наша ідэя вельмі простая і адначасова глыбокая – вярнуць людзей да тых ідэй, у якіх першапачаткова пражывала і развівалася беларуская супольнасць. Прывесці да пачуццёвага ўспрымання культуры, наблізіць людзей адзін да аднаго ў прасторы і часе, – расказвае Любоў Сівурова. – Мы створым такія ўмовы, каб усе госці сталі саўдзельнікамі свята. «Сонцаварот» – гэта таксама цудойная магчымасць для спатканняў, для таго, каб проста правесці час з каханым. Таму мы чакаем не толькі дарослых, але і моладзь. На фестывалі будзе гучаць толькі жывая музыка, адбудзецца вечаровая этнадыскатэка, на якой беларускія народныя танцы – «Лявоніху», «Кракавяк», «Падэспань» ды інш. – зайграюць знаныя ды вольныя музыкі. Думаю, пасля гэтага фестывалю вяселляў у Мінску стане больш, таму што для моладзі гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца.

Кацярына Петраневіч Ekaterina Petronevich – Для нас важна зрабіць фестываль адкрытым, каб як мага больш чалавек успомніла пра традыцыі сваёй краіны і свайго народа. Каб людзі маглі не проста паглядзець на розныя вырабы, але і зрабіць для сябе нешта арыгінальнае на майстар-класе, не проста паглядзець, як танчаць іншыя, але і патанчыць самастойна, – дапаўняе Кацярына Петраневіч. – Я шмат падарожнічала па Еўропе і іншых краінах. Там ужо даўно актуальна тэндэнцыя вяртання да сваіх традыцый. Кожны пачынае шанаваць свае карані і выводзіць гэта на ўзровень паўсядзённага жыцця. У Беларусі гэтага пакуль не хапае. Мы вельмі жадаем змяніць сітуацію, таму і прыйшлі да арганізацыі такога праекта. Музей у Строчыцах для правядзення мерапрыемства мы выбралі невыпадкова. Гэта адкрытая пляцоўка, цудоўнае месца для таго, каб паглыбіцца ў беларускую культуру і адчуць само свята.

– У Беларусі ўжо даўно існуе неабходнасць у такім мерапрыемстве, таму многія цікавяцца фестывалем. Мы чакаем прыкладна ад 1500 да 3000 наведвальнікаў, – дадае Любоў Сівурова. – Але ж мы хочам, каб дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту наведала як мага больш чалавек. Мы выбралі менавіта гэтае месца для правядзення фестывалю таксама таму, што гэта пачатак Мінска. Тут, на рацэ Менцы, пасяліліся першыя жыхары, якія абралі гэта месца як лепшае для пражывання. Што тычыцца планаў на будучыню, то цяпер мы толькі закладваем асновы, а ў наступным годзе хацелі б правесці больш маштабнае мерапрыемства. Пасля фестывалю мы запланавалі серыю канцэртаў у мінскіх клубах. Акрамя гэтага, распрацавалі праект «Юраўскага фэсту». Цяпер важна даць пачатак гэтаму руху. І ў будучыні толькі развіваць і пашыраць.

З падрабязнай праграмай свята можна азнаёміцца ў нашым календары падзей.

Арганізатары:

1) Любоў Пятроўна Сівурова, этнолаг, этнакультуролаг, дацэнта кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. На ніве беларускай культуры працуе каля 30 год, салістка фальклорнай групы Guda, аўтар шматлікіх праектаў. Сааўтар ідэі, навуковы кіраўнік, арт-менеджэр свята «Сонцаварот».

2) Кацярына Анатольеўна Петраневіч, магістар мастацтва, старшы выкладчык Інстытута культуры Беларусі, выкладае этнакультурнае і сацыякультурнае праектаванне. Мае больш за шасцігадовы вопыт працы ў рэкламнай сферы Беларусі і Расіі, бесперапынны event- менеджэр, рэалізуе каля 70 праектаў у год. Сааўтар ідэі, каардынатар, PR-менеджэр праекта «Сонцаварот».

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах