18.06.2013 - Новости

Замежныя турысты ў шоку ад колькасці прастытутак у мінскіх атэлях

 Менш чым праз год Беларусі давядзецца прымаць чэмпіянат свету па хакеі. Улады спадзяюцца, што ў краіну прыедуць дзясяткі тысяч турыстаў. Месцы для іх будуць забраніраваны ў сталічных гатэлях.

Да чаго трэба быць гатовым замежнікам, якія апынуцца ў невядомай для сябе краіне? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, варта даведацца пра досвед іх папярэднікаў. Рэсурс nn.by вывучыў водгукі пра найлепшыя сталічныя гатэлі на папулярным рэсурсе Booking.com. На гэтым сайце можна забраніраваць нумар у больш чым 300 тысячах гасцініц па ўсім свеце. А пасля адпачынку ці камандзіроўкі напісаць, што спадабалася, а што не. Перадусім звярталася ўвага на крытычныя заўвагі. У кіраўніцтва гатэляў яшчэ ёсць час, каб выправіць хібы да пачатку хакейнага першынства. Зрэшты, гарантаваць дакументальную праўдзівасць кожнай з апісаных гісторый не ўяўляецца магчымым — водгукі ўзяты з адкрытых крыніц.

«Гарні»: «Дзяўчына стагнала ве-е-ельмі гучна!»

Адзнака — 8,7. Уласнік — Мінгарвыканкам.

Трохзоркавы гатэль адкрыўся летась на вуліцы Ін­тэр­нацыянальнай — у самым цэнтры сталіцы. Многія здзіўляюцца: браніравалі пакой па адной цане, а пасля давялося плаціць больш, бо змяніўся ўнутраны прэйскурант.

Але галоўная прэтэнзія ў турыстаў да «Гарні» — бедны сняданак. «Афіцыянты хутчэй назіраюць, чым абслугоўваюць гасцей», — дадае расіянка Марына.

«На дзіва добры гатэль без камунізму ўнутры», — прыемна здзіўлена Магдалена з Варшавы. «Але шампуню ў ваннай няма, вазьміце з сабой», — удакладняе яна. У ваннай — толькі мыла, папярэджваюць турысты адзін аднаго.

Традыцыйная праблема беларускіх гатэляў — хуткасць інтэрнэту — не вырашана і ў «Гарні». Адначасова можна падключыць да сеціва толькі адну прыладу: ці мабільнік, ці ноўтбук.

Гатэль знаходзіцца ў гіста­рычным, хоць і рэканструяваным будынку. Таму гукаізаляцыя дрэнная. Турысты, якія жылі на другім паверсе, скардзяцца на шумнае вяселле, якое гуляла ў рэстаране да раніцы. А пажылая пара з Расіі радуецца за суседзяў: «Пацвярджаем, што чутнасць паміж пакоямі высокая. Нашы суседзі проста малайцы. Дзяўчына стагнала ве-е-ельмі гучна!»

«Краўн Плаза»: «Такое ўражанне, што першы паверх — гэта бардэль»

Адзнака — 8,0. Уласнік — «Мінск Прынцэс Атэль» (Турцыя).

Пяцізоркавы гатэль знаходзіцца каля стадыёна «Дынама». «Надзвычай высокая цана пражывання», — адразу папярэджваюць турысты. Да таго ж, няма паркоўкі.

У маладой пары з Расіі набалела: «Працёртыя амаль да дзірак ручнікі, да старых халатаў непрыемна нават дакранацца, тапачкі пахнуць смярдзючай гумай, а шампунь нагадвае па паху сродак для мыцця посуду». «Пульт да тэлевізара выдаецца па патрабаванні. Праўда, ён і не патрэбны: адзін расійскі канал, адзін беларускі і штук 20 на арабскай мове», — заўважае Уладзімір з Пецярбурга.

Але найбольш пытанняў да аховы і дзяўчат. «Ці можна падыходзіць да пастаяльца, які сядзіць у лобі, з патрабаваннем не спаць?» — шчыра не разумее Максім з Пецярбурга.

Іван з Кіева расказвае свае ўражанні: «У гатэлі вельмі шмат прастытутак. Настолькі, што гэта кідаецца ў вочы. Такое ўражанне, што першы паверх — гэта бардэль. На кожным паверсе ходзяць грамілы-ахоўнікі. Рэальна напружвае».

Такі водгук не адзінкавы. «Ахоўнікі тоўпіліся на лесвіцы, да непрыстойнасці пільна на нас глядзелі. Апафеозам стала тое, што адзін з іх літаральна ўлез да мяне ў ліфт з пытаннем: «А вы што, тут жывяце?» — шакавана Наталля з Масквы.

«Вялікая колькасць дзяўчат спецыяльнай накіраванасці. Проста як на рынку. Першы раз бачу такі бардэль», — дзеліцца ўражаннямі Марына з Масквы.

«Агромністая колькасць турэцкіх, ліванскіх і астатніх арабскіх падданых займаюцца адкрытым з’ёмам. Ну і дзяўчаты лёгкіх паводзін…» — падсумоўвае расій­скі падарожнік.

«Вікторыя»: «Змрочны савок»

Адзнака — 7,9. Уласнік — Мінгарвыканкам.

Чатырохзоркавы гатэль знаходзіцца далей ад цэнтра горада, чым астатнія гасцініцы. Але цэны ад гэтага не становяцца меншымі.

«Кухня ў рэстаране гатэля нявартая 4*, повару трэба сур'ёзна павысіць сваю кваліфікацыю», «Мы ніколі раней не спрабавалі ў 4*-м гатэлі такой жудаснай ежы!», «Персанал у рэстаране сапраўды непрыязны, вы адчуваеце сябе, як у Савецкім Саюзе…» — гэта прэтэнзіі ад розных пастаяльцаў.

«Змрочны савок», — папярэджвае маладая пара з Расіі.

«У бары гатэля па вечарах збіраюцца дзяўчаты лёгкіх паводзін, працэс гандлю ідзе на вачах ва ўсіх… Адміністрацыі гатэля трэба вызначыцца, чым яна кіруе — местачковым бардэлем або рэспектабельным бізнес-гатэлем», — падсумоўвае Алена з Пецярбурга.

«Мінск»: «Cавок за неадэкватныя грошы. Але цалкам гарманічна»

Адзнака — 7,6. Уласнік — Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Чатырохзоркавы гатэль каля плошчы Незалежнасці, па словах свайго дырэктара, стаў перавалачнай базай для «цапочных турыстаў», якія едуць у Расію.

Найбольш пастаяльцаў раздражняе неадпаведнасць «Мінска» патрабаванням сучаснасці. «Калі б гатэль знаходзіўся не ў Мінску, а ў якой-небудзь краіне Заходняй Еўропы, яго можна было б аха­рактарызаваць як «савок за цалкам неадэкватныя грошы». Але, кідаючы погляд на рэаліі, бачныя з акна гатэля, разумееш, што ўсё выглядае досыць нядрэнна. Ва ўсякім разе, цалкам сабе гарманічна», — Аляксандр з Масквы фармулюе для сябе канцэпцыю развіцця «Мінска».

«Прыложкавая лямпа не працавала, не было побач разеткі. На просьбу падключыць гэтую лямпу адрэагавалі, прыняўшы лямпу з нумара. Няма лямпы — няма праблемы», — расказвае Вольга з Екацярынбурга.

Пажылая пара з Канады ў шоку: «Мы былі абражаны ахоўнікам гатэля па расавай прыкмеце».

Турыстка з Бостана наракае на прастытутак у бары на першым паверсе, але ставіцца да гэтага з разуменнем. «У цэлым гэта, вядома ж, не 4*-гатэль — я даю яму максімум 2*».

Рубрики: Гостиницы

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

18.06.2013 15:35
Anonymous
ответить

У них, что отели для другого построены?

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах