https://www.traditionrolex.com/8
<p>Працуюць скульптары над гранітнымі грудамі з самай раніцы і да вечара і без выхадных. А як жа, трэба паспець завяршыць свае тварэнні да тэрміна. Літаральна праз два тыдні, а гэта 3 жніўня, перад нашымі вачыма паўстануць велічныя скульптуры з каменя, якія затым упрыгожаць вуліцы і скверы Магілёва</p>

Міжнародны пленэр па скульптуры з каменю «Каменная казка», які ў гэтыя дні праходзіць у Магілёве, перасягнуў свой экватар. Творы з граніту шасці скульптараў магілёўцы змогуць па годнасці ацаніць літаральна праз 2 тыдні. Пакуль жа творчы працэс у самім разгары, паведамляе Телерадиокомпания «Могилёв».

Ераванец Саркіз Бабаян месца для свайго твора ўжо падабраў. Гэта сквер каля Акадэміі музыкі. Сваёй працы вышынёю пад два метры ён даў даволі рамантычную назву «Кахае - не кахае». У скульптуры абавязкова будзе прысутнічаць рамонак. Працаваць з беларускім гранітам складана, прызнаўся скульптар з Арменіі. Даволі цвёрды. Але, як гаворыцца, вада пад ляжачы камень не цячэ. Галоўнае - укласці сваю душу ў працу, каб яна потым радавала вока гараджан.

А вось Сяргей Карацуба прыехаў на пленэр «Каменная казка» з Бранска, пабраціма Магілёва. У нашым горадзе ён упершыню, але тут яму ўсё па нораве. Апроч архітэктуры абласнога цэнтра скульптару ў асаблівасці прыглянуліся беларускія жанчыны. Знаходзячыся пад вялікім уражаннем ад іх прыгажосці, у Сяргея Карацубы і нарадзілася ідэя каменнай скульптуры пад назваю «Беларуская мадона». У асяроддзі касмічных зорак маладая маці трымае на руках маленькага дзіцяці і далікатна яму нешта гаворыць, - падзяліўся скульптар. Выставіць сваю беларускую мадону з дзіцяцем Сяргей Карацуба мяркуе ў скверы «40-годдзя Перамогі», у якім, як ён лічыць, заўсёды бывае шмат маці з дзецьмі.

Магіляўчанін Андрэй Вараб'ёў усё яшчэ ў разважаннях пра месца для свайго твора. Удзельнічае ён у пленэры «Каменная казка» ўжо ў трэці раз. Дзве папярэднія яго працы размешчаны побач з кінатэатрам «Радзіма» і ўнівермагам «Кастрычніцкі». Дарэчы, помнік агурку ў Шклове, гімнастка каля Палаца гімнастыкі ў Магілёве, студэнт са студэнткай у Горках, а яшчэ - каменная скульптура «Ружа вятроў» на вакзале ў Люксембургу - гэта таксама скульптурныя работы Андрэя Вараб'ёва. Цяперашні свой твор з граніту, які ён назваў «Камень пацалункаў», магілёўскі скульптар прысвячае ўсім закаханым парам. І абяцае, што пацалункі на гэтым камяні будуць асабліва салодкімі. Пленэр - гэта заўсёды адзіны арганізм, - лічыць Андрэй Вараб'ёў: «Нягледзячы на тое, што ўсе мы з розных рэгіёнаў, але думаем на адной творчай хвалі, з самай першай хвіліны знаёмства».

Працуюць скульптары над гранітнымі грудамі з самай раніцы і да вечара і без выхадных. А як жа, трэба паспець завяршыць свае тварэнні да тэрміна. Літаральна праз два тыдні, а гэта 3 жніўня, перад нашымі вачыма паўстануць велічныя скульптуры з каменя, якія затым упрыгожаць вуліцы і скверы Магілёва. Чакаць засталося крыху.

https://www.traditionrolex.com/8