https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як паведамiў TIO.BY пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў, якi ўжо не першы год праводзiць у Оршы сустрэчы з чытачамi, сёння ён мяркуе перадаць музейнай установе ўнiкальныя рэчы славутага ўражэнца гэтых мясцiн, класiка беларускай лiтаратуры – Уладзiмiра Караткевiча.</p>

Як паведамiў TIO.BY пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў, якi ўжо не першы год праводзiць у Оршы сустрэчы з чытачамi, сёння ён мяркуе перадаць музейнай установе ўнiкальныя рэчы славутага ўражэнца гэтых мясцiн, класiка беларускай лiтаратуры – Уладзiмiра Караткевiча.

Сярод рэчаў, якiя стануць экспанатамi музея, – машынапiсны экзэмпляр рамана «Каласы пад сярпом тваiм». Яго адметнасць – шматлiкiя аўтарскiя каментарыі самога Караткевiча. Уладзiмiр Сямёнавiч зрабiў iх у адказ на заўвагi рэдактара выдавецтва ў далёкiм 1968 годзе. Гэты цэнны матэрыял разам з некалькiмi дзясяткамi арыгiналаў уласных iлюстрацый да твораў Караткевiча музею, праз Уладзiмiра Арлова, перадаў вядомы беларускi мастак i блiзкi сябар Караткевiча – Арлен Кашкарэвiч. Таксама ў музей пападзе i чарнавiк перакладу навелы «Ладдзя роспачы» на рускую мову. Над гэтым творам тады працаваў вядомы беларускi перакладчык Васiль Сёмуха, а некаторыя праўкi рабiў сам Караткевiч. «Гэтыя рэчы, безумоўна, знаходка як для простых чытачоў, так i для даследчыкаў творчасцi пiсьменнiка, – гаворыць Уладзiмiр Арлоў. – Усе гэтыя заўвагi рэдактара i адказы Уладзiмiра Сямёнавiча – гэта ж асобны твор! Вывучаць гэтыя паметкi вельмi цiкава. Напрыклад, на адну з замоў рэдактара Караткевiч адказвае: «А ў вас, увогуле, усё ў парадку з пачуццём гумару?»

Фонды музея папоўняцца таксама лістом Уладзiмiра Караткевiча да Васiля Быкава. Гэты лiст Аршанскаму музею перадала Iрына Мiхайлаўна Быкава.

Спраўка

Музей Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны жыццю і творчасці пiсьменнiка, быў адкрыты ў 2002 годзе. Размяшчаецца ён у доме – помніку архітэктуры канца XIX- пачатку XX ст.

Асноўны фонд музея налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. У аснову экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналагічны прынцып, вылучаны тэматычныя раздзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянская пазіцыя. Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

Орша, вул. Леніна, 26

Тел.: (02161) 21-18-48

Працуе: с 9.00 до 18.00, выхадны – панядзелак

 

https://www.traditionrolex.com/8