https://www.traditionrolex.com/8
<p>У верасні ў Беластоку адбудзецца канферэнцыя краін Усходняга партнёрства. Прыедуць прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Украіны</p>

Улады Беластока і Луцка падпісалі дамову пра супрацоўніцтва, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і мэр Луцка Мікола Раманчук разлічваюць на супольныя праекты ў галіне турызму, культуры і спорту. Хочуць таксама заахвоціць да супрацоўніцтва польскіх ды ўкраінскіх прадпрымальнікаў. Адным з першых супольных праектаў будзе стварэнне на Падляшшы турыстычна-гістарычнага шляху Вялікага Князя Літоўскага Гедыміна, кажа прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі:

- Увогуле ёсць прапанова гарады-партнёры ўключыць у гэты турыстычны шлях. Мы яшчэ перад падпісаннем дамовы размаўлялі пра далейшае супрацоўніцтва, пра сумесныя праекты. Ёсць праграма Польшча-Беларусь-Украіна. Мы падалі канкрэтныя прапановы сумесных праектаў, будзем над гэтымі праектамі ў будучым працаваць.

У верасні ў Беластоку адбудзецца канферэнцыя краін Усходняга партнёрства. Прыедуць прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Украіны. Запрашэнне на канферэнцыю атрымаў таксама мэр Луцка Мікола Раманчук і ўкраінскія прадпрымальнікі.

Лукаш Леанюк

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8