https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэтая экспедыцыя вельмі незвычайная, шлях пралягае вакол Чорнага мора. Польшча, Славаччына, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грузія, Арменія, Украіна, Беларусь – праз 10 краін па зямлі і па моры</p>

Працягваецца роварная вандроўка з Варшавы праз Горыс ў Берасце, якую Пётр Дудановіч ладзіць супольна з Беларускім Радыё Рацыя

Гэтая экспедыцыя вельмі незвычайная, шлях пралягае вакол Чорнага мора. Польшча, Славаччына, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грузія, Арменія, Украіна, Беларусь – праз 10 краін па зямлі і па моры.

Цяпер вандроўнік вырашыў накіравацца не на Горыс, а на поўнач, на Севан, каб паспець на паром. Доўгі нялёгкі шлях і стомленасць сталі прычынай такога рашэння, кажа Пётр Дудановіч:

- Трохі падрамантаваў ровар, бо прабіў кола, але гэта рабочы момант. Ровар трымаецца добра. Адмяраю кіламетры і дні, трохі стомлены, але, думаю, што да Берасця дацягнуся. Наперадзе яшчэ 3000 кіламетраў.

Пётр змяняе маршрут, а «залатое руно» для велаклуба з Берасця ён паспрабуе адкапаць на поўначы Арменіі.

Пазнаёміцца з нататкамі Пятра Дудановіча, дзе ён піша пра цікавыя месцы, людзей і прыгоды, можна ў «Дзённіку Графамана».

Мілана Вераснёва

https://www.traditionrolex.com/8