https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цяпер консульства займае ўжо цэлы паверх будынка па вул. Будзёнага, 48а. З верасня палепшыцца сістэма прымання наведнікаў. У новай частцы з’явяцца дзевяць акенцаў для прымання візавых анкет</p>

Скончыліся паўтарагадовыя працы па пашырэнні Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне, паведамляе «Твой Стыль».

У верасні, разам са сканчэннем рамонту вуліцы Будзёнага, адбудзецца афіцыйнае адкрыццё.

Цяпер консульства займае ўжо цэлы паверх будынка па вул. Будзёнага, 48а. З верасня палепшыцца сістэма прымання наведнікаў. У новай частцы з’явяцца дзевяць акенцаў для прымання візавых анкет.

Расказвае генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч

(на здымку ў новых памяшканнях):

trasarajdu4

«Цяпер маем добрыя ўмовы працы для консулаў і мясцовых супрацоўнікаў, як на тутэйшыя магчымасці. У старой сістэме было шэсць акенцаў: чатыры ў будынку і два на вуліцы. Зараз іх колькасць павялічыцца да 11. З’явяцца новыя пакоі для прымання зацікаўленых бакоў.

Безумоўна, лепшымі сталі памяшканні, дзе працуюць консулы. Нарэшце ім не прыйдзецца сядзець па тры чалавекі ў адным пакоі. У старым «вагончыку» на вуліцы будуць увесь дзень выдаваць пашпарты з гатовымі візамі».

Што тычыцца колькасці выдаваных віз, консул прызнаў, што пакуль не павялічыцца колькасць консулаў, шансаў на павелічэнне няма.

«У кожным з трох консульстваў у Беларусі працуюць па чатыры консулы. Гэта, безумоўна, малая колькасць, але калі казаць пра беларускі бок, то ад яго няма нават згоды, каб распачаць размовы на гэтую тэму,” – кажа спадар Хадкевіч.

Дванаццаць консулаў цягам году выдаюць ва ўсёй Беларусі 350 тысяч віз, то бок кожны з іх –  больш за 110 у дзень. Беларускі бок не пагаджаецца на павелічэнне колькасці консулаў і консульстваў, а таксама блакуе ўвядзенне малога памежнага руху з Польшчай.

zpb.org.pl Інэс Тодрык-Пісальнік

Здымкі з архіву ТС, а таксама Polskie Radio

https://www.traditionrolex.com/8