https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлета з 8 па 13 ліпеня і з 2 па 5 жніўня адбудуцца пілігрымкі з Гродна ў Санктуарый Маці Божай у Тракелях ды ў Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі адпаведна</p>
Сёлета з 8 па 13 ліпеня і з 2 па 5 жніўня адбудуцца пілігрымкі з Гродна ў Санктуарый Маці Божай у Тракелях ды ў Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі адпаведна, паведамляе «Твой Стыль».

Пілігрымка Гродна – Тракелі распачнецца 8 ліпеня пасля святой імшы ў касцёле св. Францішка а 09.00.

Паломніцтва пройдзе па маршруце Гродна – Азёры – Астрына – Пагародна – Тракелі. Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў пробашчаў парафій.

Урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях у гэтым годзе адбудуцца 12-13 ліпеня і пройдуць пад дэвізам «Шчаслівая, якая паверыла».

Ужо дванаццатая пешая пілігрымка Гродна – Рось традыцыйна арганізуецца парафіяй Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Паўднёвым (вул. Цэнтральная, 26). Арганізацыйная сустрэча адбудзецца там 31 ліпеня а 20-й гадзіне.

Далучыцца да пілігрымкі можна, звярнуўшыся па тэлефонах:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 кс. Юрый Марціновіч
8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 Iaланта

Пра маршрут і праграму пілігрымкі можна даведацца тут.

У нацыянальным санктуарыі ў Будславе юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання там абраза Маці Божай, адбудзецца 5–6 ліпеня. Там урачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Праграму можна паглядзець тут. Пра пілігрымкі з Гродна пакуль не паведамляецца.

На здымку - касцёл у Росі

Здымак Андрэя Дыбоўскага, globus.tut.by

https://www.traditionrolex.com/8