<p>«Зялёныя святкі» – характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх свят, якая адлюстроўвае ўласцівае для гэтага перыяду ўшанаванне зеляніны, дрэў, кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Менавіта яны будуць прыродным атачэннем свята, вызначаючы яго вобразнасць і змест</p>

29 чэрвеня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства сумесна з Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і грамадскай­ культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» ладзіць Свята беларускай­ традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі».

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Дня горада і святочнай праграмы «Магілёў – культурная сталіца СНД». Месца правядзення – Магілёў,   этнаграфічны комплекс народных промыслаў у Зялёным Гаі (мікрараён­ «Спадарожнік»), паведамляе Свабодны фармат.

«Зялёныя святкі» – характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх свят, якая адлюстроўвае ўласцівае для гэтага перыяду ўшанаванне зеляніны, дрэў, кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Менавіта яны будуць прыродным атачэннем свята, вызначаючы яго вобразнасць і змест.

Для аздаблення тэрыторыі фэста плануецца выкарыстанне аб’ектаў лэнд-арт. На святочных пляцоўках можна будзе паўдзельнічаць у траецкім абрадзе завівання бярозак і кумлення, які зладзяць носьбіты традыцыі з Бялыніцкага і Чавускага раёнаў, прыняць удзел у традыцыйных гульнях і танцах, паслухаць абрадавыя і лірычныя спевы ў выкананні фальклорных гуртоў, паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйных рамёствах і павучыцца вырабу страў народнай кухні.

Акрамя гэтага, на свяце будзе працаваць кірмаш рамёстваў. У канцэртнай праграме выступаюць гурты Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада і інш. Завершаць свята выступы гуртоў Landers і Vuraj.

Магілеўцаў запрашаюць на «Зялёныя святкі»

 

ПРАГРАМА СВЯТА ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ «ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ»

12.00 – 13.00  Можна наведаць кірмаш рамёстваў,­

сплесці сабе траецкія вянкі. Нашыя дзяўчаты

заплятуць усім жадаючым прыгожыя косы.

Дадатковыя радасці для дзяцей і дарослых –

арэлі і хадулі.


13.00 – 14.00 Траецкі абрад, у якім могуць

прыняць удзел не толькі аўтэнтычныя гурты

(«Журавінкі» з в. Цяхцін Бялыніцкага раёна

і «Незабудкі» з в. Галавенчыцы Чавускага

раёна), але і ўсе жадаючыя .

 

14.00 – 15.00 Канцэртная праграма. Траецкія,

русальныя, купальскія спевы ў выкананні

гуртоў Сухадроўка (Віцебск), Глейна

(Гарадок), Ула (Мінск), Горынь (Мінск), Dainava

(Мінск), Guda (Мінск). З гэтага ж часу

пачынаюцца майстар-класы па рамёствах

(шапавальства, бандарства, разьбярства), а

таксама праца гульнёвай пляцоўкі для

дзяцей і бацькоў (Сяргей Выскварка і гурт

«Верабейкі»). Для маладых матуль і

маленькіх дзетак – майстар-клас па

народных забаўлянках.

 

15.00 – 16.00 Працяг майстар-класаў па рамёствах

(кавальства, ганчарства, лепка з гліны) і

працы дзіцячай пляцоўкі (этнапедагог

Ларыса Рыжкова і дзіцячы гурт

«Калыханка»). На танцавальнай пляцоўцы

пачынаецца майстар-клас па танцах (гурт

«Журавінкі» з в. Цяхцін Бялыніцкага

раёна).

 

16.00 – 17.00  Працяг майстар-класаў па рамёствах

(жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай

лялькі), гульнях і танцах. Майстар-клас па

народнай кухні, прысвечаны прыгатаванню

традыцыйных страў: бацвіння/заціркі,

бліноў з верашчакай, калдуноў, кнышоў з

тварагом.

 

17.00 – 18.00 Майстар-класы па выцінанцы,­

пляценні з лазы і саломы. Танцавальны

майстар-клас ад музычнага гурта «На Таку» і

танцавальнага клуба «Сіта». У адным з

будынкаў этнахутара пройдзе паказ

этнаграфічных дакументальных фільмаў з

цыкла «Радавод» (аўтар – Рэгіна Гамзовіч).


18.00 – 20.00  Вячэрні канцэрт. Традыцыйная

інструментальная музыка і лірычныя спевы.

Выступаюць гурты «Варган», «Старое Сяло», «Рада»,

Васіль Грынь і Юлія Літвінава, «Кудмень»,

Раман Яраш і Юлія Літвінава, «Млын Сонца».

Завершаць свята выступы гуртоў «Landers» і «Vuraj».