https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фэст імкнецца згуртаваць як мага больш людзей вакол ідэі адмены віз або прынамсі змяншэння кошту візавых налепак у пашпарце</p>

Каб прывабіць публіку і паставіць пытанне рубам, арганізатары другога фестывалю мабільнасці «Самаход» звярнуліся па дапамогу да самых папулярных беларускіх гуртоў, паведамляе  belsat.eu.

Фэст імкнецца згуртаваць як мага больш людзей вакол ідэі адмены віз або прынамсі змяншэння кошту візавых налепак у пашпарце. Магілёўцы з «Akute» з задавальненнем начапілі супрацьвізавыя цішоткі, ідэя свабоднага перамяшчэння падалася ім вельмі блізкаю.

«Калі я не памыляюся, ува ўсім свеце найбольш шэнгенскіх віз выдаецца менавіта беларусам. Чаму б іх тады папросту не адмяніць? – здзіўляецца гітарыст гурта Раман Жыгараў. – Гэта ж перашкаджае людзям вандраваць!»

Выступіў на антывізавым фэсце і гурт «Clover Club» на чале з вакалісткаю Патрык, якую нядаўна залічылі ў спіс галоўных нявест беларускага рок-н-ролу.



Другі ж дзень адвялі пад рэфлексіі на тэму адмены віз і дасяжнасці гэтак жаданай і ментальна блізкай моладзі старой Еўропы.

Адэля Дубавец

https://www.traditionrolex.com/8