https://www.traditionrolex.com/8
<p>На мінулых выхадных у Каўнасе, у рамках фестывалю жывой гісторыі «Каўнас 1863. За вашу і нашу свабоду!» адбылася вялікая рэканструкцыя адной з бітваў часоў паўстання 1863 года, у якой бралі ўдзел больш за 100 рэканструктараў той эпохі</p>

На мінулых выхадных у Каўнасе, у рамках фестывалю жывой гісторыі «Каўнас 1863. За вашу і нашу свабоду!» адбылася вялікая рэканструкцыя адной з бітваў часоў паўстання 1863 году, у якой бралі ўдзел больш за 100 рэканструктараў той эпохі, паведамляе «Салiдарнасць».

Аднавіць падзеі 150-гадовай даўніны з’ехаліся аматары гісторыі з Літвы, Польшчы, Беларусі, Расіі і Украіны.

Сапраўдны лагер паўстанцаў разгарнуўся ў парку Сантакас. Усе ахвотныя маглі пабачыць зброю тых часоў, крэмневыя і капсульныя стрэльбы, амуніцыю і, канешне, славутыя касінерскія пікі, пераробленыя з косаў.

Дарэчы, кавалі з Варшавы давалі майстар-клас кавальскай справы, дэманструючы, як звычайная каса пераўтвараецца ў грозную зброю, якую паўстанцы актыўна выкарыстоўвалі супраць рускай кавалерыі.

Інсцэніроўка бітвы, якая разгарнулася пад Каўнасам на беразе Нёмана, развівалася паводле класічнага сцэнару – аддзел рускай арміі прыехаў набіраць рэкрутаў, дазор паўстанцаў адбіў сваіх хлопцаў, але рэгулярная руская армія даведалася, дзе знаходзіцца лагер паўстанцаў і зрабіла спробу атакаваць яго.

1

2

Стрэлы сапраўдных гармат і стрэльбаў, зараджаных хоць і халастымі набоямі, гучалі вельмі ўражліва, перакрываючы паўстанцкі покліч «На маскаля!».

3

4

Шэрагі касінераў і аддзелаў пастанцаў мужна адбівалі напады рускай арміі, пакідаючы параненых і забітых, але пасля некалькіх няўдалых штурмаў лагера паўстанцаў з боку рэканструктараў рускага войска прагучала: «Отступаем, этот лагерь слишком хорошо защищен!»

5

6

Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі ставіліся да рэканструкцыі з вялікім пачуццём гумару і, сыходзячыся блізка, сыпалі жартамі. «Пекна паненка, едем со мной в Сибирь», – рэкламаваў незабыўнае падарожжа рускі кавалерыст, якога тут жа ўзялі ў палон паўстанцы.

7

8

— Мы тут сабраліся не дзеля палітыкі, а з мэтай адпачыць і адзначыць славутую дату нашай гісторыі, — кажа адзін з літоўскіх удзельнікаў. – Атмасфера ў лагеры сяброўская.

9

10

Сапраўды, палонных «маскалёў» напаілі вадой, аддалі зброю і адпусцілі ў свой лагер, а «пекна паненка» вырашыла ў Сібір не ехаць. Кажа, што ёй і тут падабаецца.

11

12

Сяргей Балай

https://www.traditionrolex.com/8