https://www.traditionrolex.com/8
<p>Наведвальнікам будзе прапанавана паглядзець на прадметы партызанскага побыту і падпольнай друкарні, трафейныя рэчы, архіўныя фотаздымкі і дакументы. Акрамя таго на выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі партызанскага руху супраціву Заходняй і Усходняй Еўропы</p>

С 28 чэрвеня па 7 ліпеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з'езда РСДРП» пройдзе выстава «Партызаны. Resistance 1939 - 1945», якая прымеркавана да 3 ліпеня – Дня Незалежнасці.

Наведвальнікам будзе прапанавана паглядзець на прадметы партызанскага побыту і падпольнай друкарні, трафейныя рэчы, архіўныя фотаздымкі і дакументы. Акрамя таго на выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі партызанскага руху супраціву Заходняй і Усходняй Еўропы (Францыя, Італія, Польшча, Югаславія і інш.)

Партызан (ад італ. Partigiano - прыхільнік пэўнай грамадскай групы, партыі) - удзельнік партызанскай вайны, член партызанскага атрада.

Слова «партызан» ужываецца пераважна як агульная назва ўдзельнікаў вайсковых фарміраванняў - ваенных атрадаў, якія не з’яўляюцца рэгулярнай арміяй, а складаюцца з прыхільнікаў пэўных грамадскіх сіл дадзенай краіны і карыстаюцца падтрымкай мясцовага насельніцтва.

Рух Супраціву, альбо Resistance (Партызанскі супраціў) - супраціў акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны (Францыя, Югаславія, Чэхія, Польшча і інш.), а таксама ўласна ў Германіі.

Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога ўцекачам ваеннапалонным і збітым пілотам, узброены супраціў. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін - у Італіі.

Але самым масавым партызанскі рух стаў менавіта на нашых землях. На тэрыторыі Беларусі ён меў усенародны характар. Да канца 1941 года ў шэрагах партызан змагаліся 12 000 чалавек у 230 атрадах. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавышала 374 тыс. чалавек.

1

https://www.traditionrolex.com/8