https://www.traditionrolex.com/8
<p>Штуковіна ўражвае! Проста арт-аб’ект! Але пачынаеш прымервацца — і самы час чухаць патыліцу</p>
На Машэрава, 10 — хто яшчэ не ведае — ёсць адносна маладая велакрама «Спартімпарт». Адна бяда — прычапіць там ровар не было як. Днямі веластаянку ўрэшце змайстравалі і выставілі вонкі, паведамляе «БелаВела».

Штуковіна ўражвае! Проста арт-аб’ект! Але пачынаеш прымервацца — і самы час чухаць патыліцу.

U-замком ровар не прыпнеш. Троса хапае толькі на перакладзіну і адно кола. Вытворца піша, што канструкцыя збіраецца без інструментаў — выходзіць, і разбіраецца таксама? Прыходзь, злодзей, складай растапыркі і скалупвай ровары, як шашлыкі?

Гэтак прыгожае разбіваецца аб рэальнае, а ўзнёсласць аб прыземленасць, а лепей — і ўкапанасць ды на анкеры закручанасць.
1

https://www.traditionrolex.com/8