<p>Незвычайную для Мінска імпрэзу зладзілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, фальклорны гурт Guda і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Далучыцца да спеваў мог кожны жадаючы. Мерапрыемства стала часткай святкавання Купальскай ночы</p>

Вечарам 24 чэрвеня пляцоўка ля музея Янкі Купалы ператварылася ў спеўнае поле, паведамляе «Наша Нiва».

Незвычайную для Мінска імпрэзу зладзілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, фальклорны гурт Guda і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Далучыцца да спеваў мог кожны жадаючы. Мерапрыемства стала часткай святкавання Купальскай ночы.

«У рамках горада зрабіць традыцыйны абрад амаль немагчыма, — кажа супрацоўніца Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова, — таму што ў абрадзе няма падзелу на ўдзельнікаў і гледачоў, у ім удзельнічаюць усе без выключэння. У горадзе ж людзі прывыклі, што ім павінны нешта паказваць, забаўляць. Гэта спажывецкі падыход, якога мы намагаліся пазбегнуць».