https://www.traditionrolex.com/8
<p>Свята пачалося ўвечары 22 чэрвеня з пляцення вянкоў і выбару Купалкі пад адпаведныя абрадавыя песні</p>

Былі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з Івянца, Мінска, Украіны.

Як расказала Край.бай дырэктар Ракаўскага цэнтра фальклору Хрысціна Лямбовіч, гэтай традыцыі больш за 10 гадоў.

«Не першы год вясковым артыстам дапамагаў гурт Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Ветах» пад кіраўніцтвам Уладзіслава Калацэя», – дадала яна.

Свята пачалося ўвечары 22 чэрвеня з пляцення вянкоў і выбару Купалкі пад адпаведныя абрадавыя песні. 

Купалкай была абрана работніца цэнтра фальклору Ірына Школіна. Па словах Хрысціны Лямбовіч, Купалішам на вечар стаў Цімафей Ліцвінаў, «які таксама раней працаваў тут, а цяпер прыязджае да былых калег з Мінска».

З заклічнымі песнямі героі свята і яго ўдзельнікі прайшліся па Ракаву і дайшлі да ракаўскіх валоў. Тут разгортвалася асноўнае дзеянне.

«Была змайстравана брама, дзе ўсіх гасцей частавалі сімвалічнай купальскай вячэрай. Купалка запаліла вогнішча, і пачаліся гульні, скокі праз агонь, спевы», – дадала суразмоўца.

Ракаўскія культработнікі ладзілі абрад падтрымання сонца: калі затухала вогнішча, у агонь сыпалі насенне дзеразы. Выконваліся абрадавыя песні на ўсход сонца.

Хрысціна Лямбовіч зазначыла, што прыемна было бачыць на свяце шмат моладзі, «якая цікавіцца абрадамі і звычаямі нашых продкаў, актыўна ўдзельнічае ў гульнях і забавах».


https://www.traditionrolex.com/8