https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маршрут пілігрымкі да санктуарыя Пана Езуса Фрасаблівага наступны: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось, што складае прыкладна 75 км</p>

Маршрут пілігрымкі да санктуарыя Пана Езуса Фрасаблівага наступны: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось, што складае прыкладна 75 км, паведамляе Grodnensis.by.

Арганізацыйная сустрэча ўсіх пілігрымаў адбудзецца 31 ліпеня 2013 года (серада) а 20-й гадзіне ў касцёле парафіі Гродна-Паўднёвы.

Распачнецца пілігрымка 2 жніўня а 7-й гадзіне раніцы супольнай Святой Імшой у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), пасля якой вернікі вырушаць у дарогу. У першы дзень плануецца дайсці да Вялікіх Эйсмантаў.

У суботу 3 жніўня пілігрымы прадоўжаць сваю малітоўную дарогу. У 7.40 раніцы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах будзе магчымасць разам памаліцца. Адбудзецца таксама Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Прыбыцце да Росі з урачыстым адкрыццём фігуры Езуса Фрасаблівага запланавана прыкладна на 17 гадзін.

План духоўных мерапрыемстваў у Росі будзе наступным:

3 жніўня, субота:

18.00 – Святая Імша

21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Адарацыя. Чуванне. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.

24.00 – працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою.

Заканчэнне дня і адыход на начлег.

4 жніўня, нядзеля:

10.00 – урачыстая Святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. Пасля Імшы – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Вяночак да Божай Міласэрнасці.

11.30 – канцэрт

Ужо па вяртанні, у Гродне, 5 жніўня ў касцёле парафіі Гродна-Паўднёвы адбудзецца вечар супольнай малітвы і вячэры для ўдзельнікаў сёлетняй пілігрымкі. Распачнецца вечар Святой Імшой падзякі ў 19.00.

Запісацца на пілігрымку можна ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) або па тэлефонах:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140    кс. Юрый Марціновіч

8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754    Iaланта

https://www.traditionrolex.com/8