https://www.traditionrolex.com/8
<p>Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы</p>

РР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку « – 2013», які пройдзе ў вёсцы Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.

«Залессе-2013» гэта:

  • - працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
  • - сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
  • - канцэрт з ўдзелам Піта Паўлава - аднаго з пачынальнікаў беларускага року;
  • - вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
  • - вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
  • - файер-шоў і свята вады на возеры Катэра;
  • - вечаровы Open Air;
  • - дэбаты;
  • - прыемныя размовы і летнія раманы )))

 

2

3

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 15 ліпеня;
  • прыехаць;
  • і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Дома еўрапейскіх сустрэч« назаўжды!!!

 

4

Арганізатары летніка забяспечваюць:

  • - праезд з Берасця і назад;
  • - размяшчэнне (у намётах або ў доме);
  • - харчаванне.

5

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут. Фоткі з апошніх летнікаў можна паглядзець у альбомах Укантакце: тут і тут.

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут.

Спампаваць распарадак дня: тут.

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут.

Перайсці да мерапрыемства «Укантакце»: тут.

https://www.traditionrolex.com/8