https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калектыў прадпрыемства ўпэўнены: прыйдзе час, і з Магілёва штодня будуць лятаць самалеты</p>

Ужо з 1 ліпеня тут гатовы прымаць усе віды самалётаў. Рамонт узлётна-пасадачнай паласы і авiяперона практычна завершаны. Тут пакладзена сучаснае асфальтабетоннае пакрыццё, нанесена адпаведная разметка і пабудавана новая дрэнажная сістэма. Устаноўлена сучаснае асвятленне і новы французскі лакатар. Тэрмiн сдачы ў эксплуатацыю - 30-га чэрвеня, сообщает Телерадиокомпания «Могилёв».

Рэалізацыя праекта рэканструкцыi  аэрапорта «Магілёў» дасць магчымасць зняць існуючыя абмежаванні па прыёме цяжкіх паветраных судоў i значна палепшыць існуючую інфраструктуру. Асаблівыя надзеі кіраўніцтва аэрапорта ўскладае на пасажырскія рэйсы.

Нагадаем, у савецкія часы праз магілёўскі аэрапорт «абарочвалася» да 26 пасажырскіх авіярэйсаў у дзень. У Мінск, Сочы, Сімферопаль, Калінінград, Маскву. У пачатку 90-х парк налічваў 21 Як-40. Зараз, на жаль, няма ні сваіх самалётаў, ні лётчыкаў. Але нарэшце ёсць моцная база. І ёсць жаданне працаваць. Таму калектыў прадпрыемства ўпэўнены: прыйдзе час, і з Магілёва штодня будуць лятаць самалёты.

https://www.traditionrolex.com/8