https://www.traditionrolex.com/8
<p>Закаваны ў жалеза з ног да галавы тоўсты рыцар з мячом у правай руцэ і шчытом з выявай герба «Пагоня» ў левай імчыцца на цябе з максімальнай хуткасцю, якую толькі можна развіць дзясяткам кілаграмаў даспехаў на спіне пасля дня, поўнага прыгожых турніраў і дам. Гэтак сканчаецца першы дзень фэста Сярэднявечча ў літоўскіх Троках (Тракай) — традыцыйнай забавы мясцовых і запрошаных з іншых зямель былога ВКЛ рыцараў, музыкаў і рамеснікаў часоў Кейстатута і Вітаўта</p>

Закаваны ў жалеза з ног да галавы тоўсты рыцар з мячом у правай руцэ і шчытом з выявай герба «Пагоня» ў левай імчыцца на цябе з максімальнай хуткасцю, якую толькі можна развіць дзясяткам кілаграмаў даспехаў на спіне пасля дня, поўнага прыгожых турніраў і дам. Гэтак сканчаецца першы дзень фэсту Сярэднявечча ў літоўскіх Троках (Тракай) — традыцыйнай забавы мясцовых і запрошаных з іншых зямель былога ВКЛ рыцараў, музыкаў і рамеснікаў часоў Кейстатута і Вітаўта, паведамляе Generation.by.

Дзеля справядлівасці варта пазначыць выключна мірныя памкненні рыцара, што хвіліну таму імчаўся ў групе сваіх нядаўніх ворагаў-тэўтонаў на гледачоў, якія сабраліся, каб пабачыць сапраўдны штурм сярэднявечнага замку. Нават людзі такой сур’ёзнай прафесіі, як рыцар, любяць гарэзнічаць. І таму нядзіўна, што няўдалы крыжацкі штурм сканчаецца раптоўным яднаннем з варожым войскам дзеля скамарохавага нападу на мірнае насельніцтва.

Зрэшты, і сам штурм нельга назваць надзвычай выкшталцоўнай вайсковай аперацыяй: троху больш за дзясятак «немцаў-тэўтонаў», апранутых у чорныя даспехі з вялікім чырвоным крыжам на грудзях, спрабуюць дастаць некалькіх ліцьвінскіх рыцараў, схаваўшыхся ў вежах бутафорскага драўлянага замка ў сэрцы больш сапраўднага старажытнага замка ў Троках.

У агрэсараў пачынае ляцець бярвенне, нехта падае, але немцы не адступаюць. Тады брама замка адчыняецца, і перад тэўтонамі паўстае дзясятак бліскучых рыцараў з «Пагоняй». Тыя хутка «кладуць» тэўтонаў, пасля чаго пераможна ўздымаюць клінкі да нябёсаў: чарговая перамога «правільных» хлопцаў.

1

2

Сёлетні фестываль Сярэднявечча ў Троках ужо 15-ты на рахунку знакамітага сваімі замкамі і касцёламі гарадка недалёка ад Вільні. Рыцары тут хоць і найбольш чаканыя героі, але далёка не адзіныя. Акрамя іх атмасферу часоў Люблінскай уніі спрабуюць аднавіць музыкі (у тым ліку і беларускі Cornucopia ensemble ў кампаніі з чароўнай Русяй у сярэднявечнай шэрай тканай сукенцы), блазны, прынцы і прынцэсы, што спрабуюць танцаваць у любым перапынку паміж рыцарскімі спаборніцтвамі, і, канешне ж, паўсюдныя гандляры.

3

Пачэснае месца сярод апошніх — ля самай сцэны — займае апрануты ў белы балахон і гэткага ж колеру шапачку гандляр сярэднявечнай зброяй і «цішоткамі», моднымі у той далёкі перыяд часу. Найбольш папулярнай сярод наведвальнікаў мадыфікацыяй «цішотак» аказваецца тая, на якой выяўлены герб «Пагоня»: яе раскупаюць болей за ўсё, а купіўшы, наведвальнікі ганарліва расхаджваюць у сярэднявечным элеменце гардэробу па тэрыторыі фэста.

«Пагоня — старажытны літоўскі сімвал, які беларусы спрабуюць забраць сабе, але ён мае чыста літоўскія карані», — нечакана адзін з рыцараў, які тлумачыць публіцы прызначэнне таго ці іншага рыцарскага інструменту, пераходзіць да балючых гістарычных пытанняў. Пачуўшы гэткі закід, беларускія рыцары, прысутныя на фэсце, цягнуцца да ножнаў, але сітуацыю атрымліваецца выратаваць:

«У Беларусі было таксама шмат цудоўных рыцарскіх традыцый», — дадае рыцар, згладжваючы «палітычны» момант кампліментам у бок беларускіх калег. Апошнія яшчэ атрымаюць магчымасць праявіць сябе на турніры, які працягнецца на другі дзень фэста.

4

5

Болей здымкаў з фэсту ў фотаблогу

https://www.traditionrolex.com/8