https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цягам апошніх трох год у выніку балконінгу загінулі адзінаццаць турыстаў</p>

У іспанскіх гатэлях пашыраецца небяспечная мода скачкоў з балкона ў басейн, так званы балконінг. Нягледзячы на забарону, сёлета ў шпіталі трапілі чатыры асобы. Дзве з іх у цяжкім стане, паведамляеPolskie Radio S.A.

Сэнс гульні – стаць на агароджу балкона і скочыць з яе ў басейн. Некаторыя смельчакі скачуць нават з 8 паверха. Аднак не ўсе трапляюць у ваду. Цягам апошніх трох год у выніку балконінгу загінулі адзінаццаць турыстаў, а тры асобы зламалі пазваночнік. Сёлета, нягледзячы на папярэджванні, людзі працягваюць скакаць з балконаў.

У большасці гатэляў, дзе пад балконамі ёсць басейны, былі павялічаны агароджы, а кожны турыст атрымлівае адмысловую брашуру пра небяспеку балконінгу. Некаторыя курорты ўвялі за балконінг штраф у памеры 750 еўра.

1

https://www.traditionrolex.com/8