https://www.traditionrolex.com/8
<p>Парламентарыі адзначылі важнасць хуткай ратыфікацыі міжурадавых пагадненняў паміж Беларуссю і Турцыяй аб узаемнай адмене віз і аб рэадмісіі</p>

29 чэрвеня ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка) пачала працу 22-я штогадовая сесія Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ).

У рабоце сесіі прымае ўдзел парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім, паведамляе «Звязда».

У сесіі бярэ ўдзел звыш 400 парламентарыяў з 57 дзяржаў — удзельніц АБСЕ. Агульная тэма сесіі — «Хельсінкі + 40». На абмеркаванне парламентарыяў прапанаваны тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 29 дадатковых рэзалюцый, якія датычацца такіх пытанняў, як працоўная міграцыя, абарона праў непаўналетніх, грамадзянства, энергазберажэнне і інш.

30 чэрвеня 2013 года Віктар Гумінскі сустрэўся са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Джэмілем Чычэкам. Падчас сустрэчы парламентарыі абмеркавалі пытанні двухбаковага беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, выказаліся за падтрыманне дынамікі палітычнага дыялогу, умацаванне гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін.

Парламентарыі адзначылі важнасць хуткай ратыфікацыі міжурадавых пагадненняў паміж Беларуссю і Турцыяй аб узаемнай адмене віз і аб рэадмісіі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

https://www.traditionrolex.com/8