<p>Візіт праходзіць з 30 чэрвеня па 6 ліпеня. Дзеці будуць жыць у Беластоку, наведаюць таксама Аўгустоў</p>

У рамках штогадовай акцыі «Лета з Польшчай» у Беластоку знаходзіцца на адпачынку група з 29-ці дзяцей разам са сваімі апекунамі з Беларусі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Мірончук, арганізатары вакацыйнага адпачынку прапануюць гасцям шэраг мерапрыемстваў.  

- Візіт праходзіць з 30 чэрвеня па 6 ліпеня ў рамках акцыі «Лета з Польшчай». Дзеці будуць жыць у Беластоку, наведаюць таксама Аўгустоў. А сёння апоўдні адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Ён перадасць дзецям падарункі - заплечнікі са школьнымі прыналежнасцямі. 

Тыднёвы летні адпачынак у рамках акцыі «Лета з Польшчай» арганізуе прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разам з Падляшскім аддзелам Таварыства «Wspólnota Polska» ( «Польская супольнасць») .

Кастусь Бандарук