https://www.traditionrolex.com/8
<p>У рэканструкцыі бітвы прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны. У межах трохдзённага фэсту на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе дзейнічаць рыцарскі лагер, а таксама намётавае мястэчка для гледачоў</p>

Пяты міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд», прысвечаны 603 гадавіне вялікай Грунвальдскай бітвы, адбудзецца 19-21 ліпеня на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Адзін з арганізатараў фэсту Аляксандр Рак распавёў, што будзе ў праграме сёлетняга «Нашага Грунвальда»

- У суботу 20 ліпеня адбудуцца асноўныя турнірныя паядынкі. Будзе турнір пешы, алебардыстаў, бугурты - гэта масавыя бойкі рыцараў, будзе тэатралізаваная рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, будзе вялікі канцэрт, а таксама пір пасля бітвы. У канцэрце прымаюць удзел беларускія рок і фольк гурты, такія як Gods Tower, Znich, Neuro Dubel, Litvin Troll ды іншыя.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. на полі каля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У рэканструкцыі бітвы прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны. У межах трохдзённага фэсту на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе дзейнічаць рыцарскі лагер, а таксама намётавае мястэчка для гледачоў. 

Па словах арганізатараў, ніякіх дадатковых квіткоў акрамя ўваходу на тэрыторыю музейнага комплекса «Дудуткі», дзе будзе праходзіць фэст, не патрабуецца. 

Антон Разумоўскі

https://www.traditionrolex.com/8