https://www.traditionrolex.com/8
<p>Акцыі пратэсту ў выглядзе «італійскага страйку» будуць праведзеныя ў асноўных літоўскіх міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску 9 ліпеня. Кожны аўтамабіль будзе вельмі дэталёва і старанна аглядацца, незалежна ад таго, колькі часу гэта зойме</p>

Акцыі пратэсту ў выглядзе «італійскага страйку» будуць праведзеныя ў асноўных літоўскіх міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску 9 ліпеня. Кожны аўтамабіль будзе вельмі дэталёва і старанна аглядацца, незалежна ад таго, колькі часу гэта зойме, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Аналагічныя акцыі працягласцю па 4 гадзіны былі праведзены 21 чэрвеня 2012 года ў літоўска-беларускіх міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску «Мядзінінкай - Каменны Лог» і «Шальчынінкай - Беняконі-1», у выніку чаго ў абодвух пунктах пропуску ўтварыліся доўгія чэргі аўтамабіляў, якія стаялі з уключанымі рухавікамі.

Літоўскія памежнікі патрабуюць падвысіць заробак не менш чым на 10% і ў 2014 годзе аднавіць заработную плату да роўню 2008 года.

Акрамя таго, прафсаюз патрабуе прыняць неадкладныя рашэнні пытанняў сацыяльных гарантый супрацоўнікаў пагранслужбы, уключаючы камандзіровачныя выдаткі, павелічэнне грашовай кампенсацыі за жыллё, выплату часткі нявыплачанай заработнай платы, увядзення 40-гадзіннага працоўнага тыдня і выдзяленне дадатковых сродкаў.

У 2012 годзе з Службы аховы дзяржаўнай мяжы звольнілася 350 супрацоўнікаў.

 

https://www.traditionrolex.com/8