https://www.traditionrolex.com/8
<p>Шлях пілігрымаў даволі далёкі - больш чым сто кіламетраў, які яны павінны пераадолець на працягу пяці дзён</p>

У панядзелак 8 ліпеня больш чым 200 вернікаў з Гродна і ваколіц вырушылі ў  XV па ліку пілігрымку да Маці Божай Тракельскай, паведамляе Grodnensis.by.

Шлях пілігрымаў даволі далёкі - больш чым сто кіламетраў, які яны павінны пераадолець на працягу пяці дзён. Тым, хто вырашыў прайсці гэты нялёгкі шлях, духоўна дапамагаюць 6 святароў, 4 манахіні і двое алюмнаў з Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Самаму маладому пілігрыму споўнілася 6 гадоў, найстарэйшаму 73.

Падчас св. Імшы ў Гродзенскім кафедральным касцёле імя Францішка Ксаверыя, якой распачалося пілігрымаванне і якую ўзначаліў Гродзенскі ардынарый, казанне прамовіў кс. прэлат Юзэф Станеўскі, рэктар ВСД у Гродне, у якім нагадаў, што, ідучы ў гэты шлях, пілігрымы павінны поўнасцю даверыцца Богу і сваёй паставай паказаць любоў Бога да чалавека. Нагадваючы словы св. Апостала Паўла, кс. рэктар сказаў, што пілігрымка - гэта шлях, ідучы якім хрысціяне павінны несці святло іншым людзям і ніякім чынам не затрымліваць Божыя дары толькі для сябе. На заканчэнне Эўхарыстыі  Гродзенскі ардынарый благаславіў пілігрымаў на іх далёкі шлях.

На завяршэнне першага дня пілігрымкі плануецца зладзіць канцэрт маладзёжнага музычнага гурта «Май» з Квасоўкі.

1

https://www.traditionrolex.com/8