https://www.traditionrolex.com/8
<p>Зміцер Вайцюшкевіч напрыканцы свята зазначыў, што Купальскі фэст на яго хутары Вайцюшкі мусіць стаць штогадовай традыцыяй, і шчыра запрасіў усіх гасцей і суседзяў наведацца да яго ў госці ў наступным годзе </p>

На сядзібе музыкі Змітра Вайцюшкевіча адбыўся Купальскі фэст. Бераг Нёмана на хутары Вайцюшкі, што на Навагрудчыне, сабраў дзясяткі гасцей з усёй Беларусі. Аматары беларускай даўніны і нацыянальных традыцый адсвяткавалі ў аўтэнтычнай форме адно з галоўных свят нашых продкаў – Купалле, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Асаблівую аўтэнтычную атмасферу святочнага абраду стварыў для гасцей хутара гурт GUDA. Па словах гаспадара сядзібы, традыцыя адзначэння свята Купалля жыве і будзе жыць менавіта праз такіх людзей, якія наведаліся да яго ў госці.

Зміцер Вайцюшкевіч:

–  Вось я бачу – за гэтымі гасцямі будучыня, таму што гэта прасунутыя беларускія рамантыкі, якія не згубіліся. Здавалася, што такі час складаны, што беларускія справы павінны неяк губляцца. А яны не губляюцца, дзякуючы Купаллю таксама. І дзякуючы «Гудзе» і нейкім ініцыятывам, у тым ліку і маім асабістым. Я гэтым вельмі шчаслівы. Я гэтым вельмі-вельмі задаволены.

1

2

3

4

Зміцер Вайцюшкевіч напрыканцы свята зазначыў, што Купальскі фэст на яго хутары Вайцюшкі мусіць стаць штогадовай традыцыяй, і шчыра запрасіў усіх гасцей і суседзяў наведацца да яго ў госці ў наступным годзе.

Андрусь Панямонскі. Фота аўтара.

https://www.traditionrolex.com/8