<p>Польскае консульства паабяцала бясплатныя візы наведвальнікам фестывалю «Басовішча». Бясплатны шэнген будзе выдавацца моладзі да 25 гадоў, якая замовіць аўтобусны тур на фэст. Так арганізатары і дыпламаты імкнуцца паменшыць колькасць людзей, якія раней атрымлівалі бясплатныя візы, на фестываль, аднак, не ехалі</p>

Польскае консульства паабяцала бясплатныя візы наведвальнікам фестывалю «Басовішча». Бясплатны шэнген будзе выдавацца моладзі да 25 гадоў, якая замовіць аўтобусны тур на фэст. Так арганізатары і дыпламаты імкнуцца паменшыць колькасць людзей, якія раней атрымлівалі бясплатныя візы, на фестываль, аднак, не ехалі, паведамляе Generation.by

Аўтобусны тур ладзіцца турыстычнай агенцыяй «ДэльфінГруп» і ўключае акрамя вандроўкі на музычны фэст наведванне радзімы Кастуся Каліноўскага — Мастаўлянаў і расповед пра баявыя мясціны паўстання 1863 года на Падляшшы (што з'яўляецца працягам цыкла вандровак «Шляхамі 1863 года»). Кошт — да 60 еўра. Запісацца на тур можна па тэлефонах: +375297089518, +375447104368. 

«Басовішча» — фэст маладой беларускай музыкі, які адбываецца штогод у Гарадку (Польшча). Сёлета фестываль пройдзе 19-20 ліпеня. 

Поўная праграма фэсту Басовішча-2013

18.07 чацвер Мастаўляны

*  21.00 «Кастусь Каліноўскі» фільм 1927, рэж. Уладзімір ГАРДЗІН, музыка ўжывую Сяргей ПУКСТ (BY)  (праект «Тузін немаўля» — Тузін гітоў & Падляшская опера і філармонія). 19.30 выезд аўтобусам з Беластоку / збор на 20 мінут да ад’езду — Plac Uniwersytecki 1 / 22:00 вяртанне / прыезд у Беласток каля 23.00 г. / запісы: Mateusz SEWASTIANIK +48 728 329 938, m.sewastianik@basowiszcza.org у e-mail падаць: імя, прозвішча, кантактны тэлефон

19.07 пятніца Басовішча 2013 Гарадок, урочышча Борык

- 10.00 «Партызанскі кангрэс рысавальшчыкаў» (48 гадзін) пад кірункам Паўла АЛЬТХАМЭРА (PL)

- Пленэрнае фатаграфічнае атэлье (пят.-суб.) Адам ПАНЬЧУК SputnikPhotos (PL) ды Аляксандр ЦЕХАНОВІЧ (BY) / без вызначанай гадзіны

- «Кастусь» перформатыўная акцыя TEATR KOLEGTYW (PL) / без вызначанай гадзіны

- «ВАРЭННЕ» кулінарны перформанс Уладзімір ЦЭСЛEР (BY) / без вызначанай гадзіны

17.00—02.00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

- лаўрэат конкурсу (PL)

18.00 афіцыйнае адкрыццё фестывалю

  • HOPE ON (PL)
  • ILO&FRIENDS (PL)
  • KINIOR & ZABELOV (PL/BY)
  • POMIDOR/OFF (BY)
  • KIM NOWAK (PL)
  • RE1IKT (BY)
  • MASALA SOUNDSYSTEM (PL)
  • DIED MOROZ CONVENTION +3 (PL)

02.00—7.00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | TECHNOSOUL NIGHT

  • СПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ {TBA}
  • KREEP & NOBEL // THE DARK SIDE OF TECHNO (BY)
  • NINJA // TECHNOSOUL, UNDERGROUND PERCEPTION (PL)
  • DTEKK & ADZ // TECHNOSOUL, UPTODATE.PL (PL)

20.07 субота Басовішча 2013 Гарадок, урочышча Барык

  • 13.00 Паказ дакументальных фільмаў Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL) канферансье і каментар Ігар СТОКФІШЭЎСКІ 
  • 15.00 «Далучэнне» —гістарычная рэканструкцыя будучыні / акцыя Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL)

17.00—02.00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

  • ЛАЎРЭАТ КОНКУРСУ (BY)
  • POKRAK (PL)
  • CLOVER CLUB (BY)
  • DZIECIUKI (BY)
  • ORKIESTRA KLEZMERSKA TEATRU SEJNE?SKIEGO (PL)
  • VINSENT (BY)
  • AKUTE (BY)
  • PERKALABA (UA)
  • INDIOS BRAVOS (PL)
  • THE TOOBES (BY)

02.00—7.00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | BEATS. NIGHT

  • ED COX LiVe // Life4Land (UK)
  • FED // (BY)
  • DEPIZGATOR // dobrebity.pl (PL)
  • AURICOM // AURICOM / uptodate.pl (PL)

Уваход на фестываль і ўсе суправаджальныя імпрэзы бясплатныя.