<p>Завяршэнне ўсіх работ плануецца на пачатак 2015 года. Пасля канчатковай мадэрнізацыі памежнікі будуць адпраўляць каля двухсот грузавікоў і 50 аўтобусаў у суткі</p>

Разбудоўваецца беларуска-польскі памежны пераход Пясчатка - Полаўцы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Якраз завершылася рэалізацыя другога этапа інвестыцыі, фінансаванага са сродкаў еўрапейскай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна. Паабапал мяжы ўзніклі новыя будынкі для пашпартнага і мытнага кантролю, будынак вартаўніка, восем каналаў адпраўкі пасажыраў, кажа галоўны інспектар дзяржаўнага мытнага камітэта ўпраўлення развіцця мытнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь Святлана Бусел:

- Будаўніцтва новага пункта пропуску дасць магчымасць павялічыць прапускную здольнасць да 1130 аўтамабіляў у суткі. Пойдуць грузавы транспарт, аўтобусы , і, канешне, у перспектыве, калі будзе пабудаваны пункт пропуску, ён набудзе статус міжнароднага.

Агульны кошт пабудовы пераходу складае больш чым 40 мільёнаў еўра.

1

2

3

4

5

6

7

Завяршэнне ўсіх работ плануецца на пачатак 2015 года. Пасля канчатковай мадэрнізацыі памежнікі будуць адпраўляць каля двухсот грузавікоў і 50 аўтобусаў у суткі.

Лукаш Леанюк. Фота аўтара