<p>Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на дадзенае мерапрыемства для беларусаў забяспечаны бясплатнымі візамі. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная - даведкі з месца працы/навучання, дакументы па плацёжаздольнасці не патрэбныя</p>

«Ляпіс Трубяцкі» і Akute выступяць на найбуйнейшым фэсце Літвы. Фестываль Galapagai адбудзецца 2-3 жніўня на мяжы Літвы, Латвіі і Беларусі. Сярод хэдлайнераў мерапрыемства Hadouken! (Вялікабрытанія), Clawfinger (Швецыя), Instrumenti (Латвія), Charlie Straight (Чэхія). Беларускія наведвальнікі маюць магчымасць атрымаць бясплатную візу, паведамляе Generation.by.

«Ляпіс Трубяцкі» заяўлены адным з хэдлайнераў фэста, у той час як Akute сталі пераможцамі беларускага адбору на сцэну Feel Free, дзе таксама выступяць маладыя гурты з Літвы, Латвіі, Эстоніі.

— Сёлета ў пошуках маладых талентаў мы ўпершыню выйшлі за межы Літвы. Мы адслухалі больш за тузін маладых беларускіх каманд, і Akute сталі для нас адным з прыемных сюрпрызаў - у гурта ёсць свой стыль і гук. Я спадзяюся, што літоўская публіка ацэніць іх музыку і прыгажосць беларускай мовы ў іх песнях, - распавядае кіраўнік фэста Альгірдас Барнішкіс. - Ну, а «Ляпіс Трубяцкі» і моц іх канцэртных выступаў ужо добра ведаюць у Літве. Як толькі мы іх заявілі, была вельмі станоўчая рэакцыя.

Galapagai — найбуйнейшы музычна-забаўляльны фэст у Літве, які сёлета адбудзецца ў 11 раз (раней называўся Rock Nights). Ён ладзіцца ў адным з самых маляўнічых месцаў краіны - на азёрнай выспе ў мястэчцы Зарасай. Гледачоў чакаюць тры музычныя сцэны, а таксама мноства забаў, у тым ліку BMX Bike Show, водныя горкі, тарзанкі, тэатр, гульні і майстэрні на любы густ.

Продаж квіткоў толькі ў офісе агенцыі «Шаблі»: Мінск, вуліца Калініна, 22-8 (ад 9.00 да 17.00 гадзіны ў працоўныя дні). Кошт: 150 тыс. руб. (дзіцячы, да 10 год), 350 тыс. руб. (дарослы). Квіток дае права наведаць усе дні фэсту. Квіткі можна набыць толькі пасля рэгістрацыі на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на дату не пазней за 26 ліпеня (электронны запіс на сайце амбасады).

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на дадзенае мерапрыемства для беларусаў забяспечаны бясплатнымі візамі. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная - даведкі з месца працы/навучання, дакументы па плацёжаздольнасці не патрэбныя.

1

Сайт фестывалю - www.galapagai.lt

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596; +375 17 2801510.