https://www.traditionrolex.com/8
<p>Хачу пажадаць, каб мяжа паміж вамі і Еўрапейскім саюзам не стала перашкодай для добрасуседскіх зносін. Браслаўшчына – у нейкім сэнсе «space of transmission» (прастора абмену), тэрыторыя, дзе сутыкаюцца і ўзаемадзейнічаюць культуры, погляды і меркаванні. Важна выкарыстаць такое становішча на карысць многіх народаў і краін. Таксама хачу пажадаць, каб эканамічныя цяжкасці для вашага краю ды і краіны ў цэлым засталіся ў мінулым.</p>

Згадзіцеся, не так часта Браслаўшчыну наведваюць адпачываючыя з далёкага замежжа, паведамляе «Браслаўская звязда».  Мне ж пашанцавала сустрэць турыста з Чэхіі па імені Юзэф. Малады мужчына выкладае ў адным з пражскіх універсітэтаў і ў рамках турыстычнага тура па Беларусі завітаў у наш край. Да таго ж ён няблага валодае рускай мовай ды і беларускую, як высветлілася, разумее. Я не мог не скарыстацца магчымасцю і не запытацца ў яго пра ўражанні ад вандроўкі.

- Юзэф, скажыце, калі ласка, якія ўражанні вы атрымалі ад знаёмства з нашай краінай? Чым вас сустрэла Беларусь?

-  Адразу скажу, што ўражанні аказаліся куды лепшыя, чым я чакаў. У Чэхіі, на жаль, вобраз Беларусі будуецца на падставе не самых пазітыўных звестак пра вашу краіну. Пра большасць бакоў жыцця беларусаў інфармацыі амаль няма. Калі я збіраўся ў падарожжа, высветлілася, што знайсці нешта пра турызм у вашай краіне не так і лёгка, нават у інтэрнэце. Адзінае, што больш-менш адпавядала маім патрэбам, – даведнік на англійскай мове, яго і набыў. Што датычыцца самой краіны, то тут я ўпершыню, і рэспубліка сустрэла мяне добрымі дарогамі, чысцінёй, павагай да прыроды. Па доўгу службы я многа вандрую па Еўропе і магу сказаць, што Беларусь досыць годна выглядае на фоне сваіх бліжэйшых суседзяў, мне яна больш нагадвае прыбалтыйскую краіну. Здзівіўся людзям. Прызнаюся, чакаў, што яны будуць замкнёныя. Аказалася ж наадварот – адкрытыя і таварысцкія.

-   А што можаце сказаць канкрэтна пра Браслаўшчыну?

-  Я выкладаю рэгіянальную геаграфію, таму заўсёды асабліва цікаўлюся прыродай месц, дзе бываю. У вас вельмі прыгожы край. Вашы азёры ледавіковага паходжання – у нас такіх няма. Быў на гары Маяк – цудоўныя краявіды. Аднак, калі  мне сказалі, што Браслаў – мястэчка з насельніцтвам каля 10 тысяч чалавек, здзівіўся. У Чэхіі такое ўбранства і інфраструктуру маюць населеныя пункты ў 3-4 тысячы, а горад, як ваш, выглядае больш прывабна. Побач мяжа, мяркую, яе наяўнасць для вас нязручная – Еўропа так блізка і так далёка адначасова. Вельмі спадабаліся мясцовыя жыхары: заўсёды адкажуць на пытанне, дапамогуць. Для сябе адзначыў вельмі высокі давер адзін да аднаго:  чалавек ідзе ў магазін і не зачыняе хату – нідзе такога не сустракаў.

-   А ці адзначылі вы якія-небудзь адмоўныя моманты падчас знаходжання ў нас?

-   Узровень абслугоўвання вельмі далёкі ад таго, да якога прывыклі еўрапейцы, прычым амаль паўсюдна — ад крамы да рэстарана. Нязручныя грошы: няма манет, але ёсць тысячы і мільёны. У мяне ўпершыню ў жыцці сапраўды поўныя кішэні (смяецца). Да таго ж мяне ўразіла стаўленне беларусаў да сваёй мовы: яна амаль не выкарыстоўваецца. Па маіх назіраннях, па-беларуску кажуць толькі ў касцёлах і пішуць на дарожных указальніках.

Юзэф, што бы вы пажадалі чытачам нашай газеты напрыканцы размовы?

-   Хачу пажадаць, каб мяжа паміж вамі і Еўрапейскім саюзам не стала перашкодай для добрасуседскіх зносін. Браслаўшчына – у нейкім сэнсе «space of transmission» (прастора абмену), тэрыторыя, дзе сутыкаюцца і ўзаемадзейнічаюць культуры, погляды і меркаванні. Важна выкарыстаць такое становішча на карысць многіх народаў і краін. Таксама хачу пажадаць, каб эканамічныя цяжкасці для вашага краю ды і краіны ў цэлым засталіся ў мінулым.

Вялікі дзякуй за размову. Добрага вам адпачынку.

Гутарыў Вячаслаў Каладынскі

https://www.traditionrolex.com/8