https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пачуць італьянскіх бардаў можна будзе 10 ліпеня ў Бабруйску, 11-га – у Гомелі, 12-га – у Магілёве, 13-га – у Віцебску і 14-га – у Баранавічах</p>

Італьянскія «цыгане» спяваюць у гарадах Беларусі. Музычны тур «На ўсіх ветразях» цягам тыдня будзе знаёміць беларусаў з творчасцю бадзяжных музыкаў сонечнай Італіі – Эміліанам Джыпсі Руфінам і Матэа Тэгу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Першыя два канцэрты вулічных бардаў і перкусіяністаў ужо паспяхова адбыліся ў Берасці і Мінску. Італьянцаў адмыслова запрасіў да супольных гастроляў іх калега з Баранавічаў, музыка Дзіма Ску.

- Гэта павінна быць добрай практыкай і звычайнай справай - граць на вуліцы. Два чалавекі прыехалі з Італіі, і я ім зрабіў тур у 7 гарадоў. У мінулым годзе прыязджалі Джыпсі Руфіна і Андрэа Роцці. Гэта добрая справа, і мне падаецца, што рэальнасць становіцца лепшай ад гэтага. За два тыдні да гэтага тура дадаўся яшчэ адзін чалавек з Баранавічаў - Андрэй Цяпін. У яго таксама ёсць свая праграма – такі хіп-хопер. То мы і разам заспяваем.

Сярод хіпстэраў, растаманаў ды іншай бесклапотнай моладзі прысутнічаў на канцэрце музыка – кіраўнік вядомага гурта «Drum Ecstazy» Філіп Чмыр.

- Мне жудасна не падабаецца такая музыка і тое, што тут адбываецца! І тое, што яны выконваюць, мне катэгарычна не падабаецца, і як яны выконваюць. Але тое, што яны граюць, - гэта цудоўна! Мне вельмі падабаецца, што ў Мінску, у цэнтры, праходзіць такі канцэрт, гэта быццам аддаляе нас – усё далей і далей! – ад вёскі, якую ўяўляе наш горад, двухмільённай вёскі. І нагадвае ўжо больш-менш еўрапейскі горад. Таму такія канцэрты неабходныя.

Пачуць італьянскіх бардаў можна будзе 10 ліпеня ў Бабруйску, 11-га – у Гомелі, 12-га – у Магілёве, 13-га  у Віцебску і 14-га – у Баранавічах.

1

2

3

4

Алена Барэль, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8