https://www.traditionrolex.com/8
<p>Трэці міжнародны марафон «Суседзі» стартуе сёлета 20-га ліпеня. Ужо пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў праз інтэрнэт. Раварысты памежжа - беларусы, палякі, літоўцы - прымуць у ім удзел. На Гарадзеншчыне гэта найбуйнейшы марафон раварыстаў</p>

Трэці міжнародны марафон «Суседзі» стартуе сёлета 20-га ліпеня. Ужо пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў праз інтэрнэт. Раварысты памежжа - беларусы, палякі, літоўцы - прымуць у ім удзел. На Гарадзеншчыне гэта найбуйнейшы марафон раварыстаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра асаблівасці сёлетняга спаборніцтва кажа галоўны суддзя Іван Найдзёнаў:

- Тое, што ён трэці, значыць: ён паціху развіваецца. Мы плануем у гэтым годзе каля 500 удзельнікаў. Не ведаю, ці мы яе пераскочым, ці не дасягнем. Але разлічваем на гэтую лічбу ўдзельнікаў. Сёлета ў нас дадаецца трэці марафон – міні. У нас ёсць звычайны марафон – каля 70 км, паўмарафон – каля 35 км і мінімарафон – каля 10 км. Гэты мінімарафон арганізоўваецца адмыслова для маленькіх нашых удзельнікаў. Бо шмат было пажаданняў, што мы хочам ехаць з дзецьмі і дзеці нашы хочуць ехаць. Таму адмыслова для іх мы робім невялікі марафон, у якім будуць удзельнічаць усе ахвотныя, але зроблены катэгорыі для дзяцей: да 10 год і 11-12 год. Для іх падрыхтаваны прызы (кубкі), дыпломы. Яны будуць спаборнічаць у гэтых дысціплінах. 

РР: Якія роварныя клубы традыцыйна ўдзельнічаюць у гэтым марафоне?

- Традыцыйна да нас прыедуць людзі з усёй Беларусі. Клуб «Калабок» з Берасця, клубы з Мінска, Магілёва. Прыедуць і польскія госці. Мы ўжо атрымалі заяўку, дапамагаем адкрыць візы. Прыедзе каля 100 чалавек з Польшчы і 2 раварысты з Літвы.

РР: Летась не было літоўцаў?

- Так, гэта першы раз. Мы рады. Бо наш марафон называецца «Суседзі». Мы едзем па тэрыторыі памежжа трох суседніх краін – Беларусі, Польшчы і Літвы.

РР: Для тых, хто збіраецца паўдзельнічаць упершыню ў марафоне, вы, як галоўны суддзя, што рэкамендавалі б?

- Па-першае, настроіцца і праехаць паўмарафон – гэта 35 км. Траса будзе не надта цяжкая і не надта лёгкая. Па лясных дарогах, крыху асфальту будзе. І ў сваім тэмпе. Не трэба гнацца за лідарамі. Мэта марафона – гэта не абавязкова перамога, трэба проста праехаць дыстанцыю ад старта да фініша. Будзе ў нас кантрольны пункт, абавязкова там затрымацца – папіць, перакусіць і паехаць далей. І тады вам хопіць сілы праехаць гэтую дыстанцыю. 

РР: Вы сказалі, што будуць змены і маршрутнай часткі марафона.

- Да таго, што было летась, мы дадаем цікавы лес у раёне Кадыша ў бок Змісевіч. Там цікавыя трасы, і паўмарафон таксама там пройдзе. Там ёсць цікавая цяжкая гара, не ва ўсіх атрымаецца па ёй праехаць. 

РР: Марафон пройдзе ў памежнай зоне, ці трэба ўдзельнікам мець нейкія дадатковыя дакументы для сваёй прысутнасці там?

- На цяперашні час мы дамовіліся з памежнікамі. Мы ўсе патрэбныя дакументы робім самі. Мы павінны прадставіць спіс удзельнікаў для памежнай групы. Нам трэба падаць толькі спіс, а спецыяльна ўдзельнікам нічога не трэба рабіць. Яны павінны з’явіцца на марафон, атрымаць нумар і ўдзельнічаць.

РР: Таму тыя людзі, якія не паспеюць зарэгістравацца праз інтэрнэт, змогуць гэта зрабіць у жывую?

- Канешне. У інтэрнэце была толькі папярэдняя рэгістрацыя. Удзельнікі яшчэ павінны будуць пацвердзіць сваю рэгістрацыю. Прыйсці і сказаць, што і мы зарэгістраваліся, запоўніць паперы і падпісаць. Бо ўдзельнік сам бярэ адказнасць за сваё здароўе, за сябе. Сам вырашае, які яму марафон ехаць.

РР: На якія прызы пераможцы могуць разлічваць у гэтым годзе?

- У гэтым годзе ў нас 22 катэгорыі. У мінулым годзе было менш. У нас дадаліся спонсары. У кожнай катэгорыі тры першыя пераможцы атрымаюць прызы. За першае месца будуць уручаны кубкі.

Арганізатары марафону гатовы будуць задарма даставіць удзельнікаў спаборніцтва на месца старту і вярнуць у Гародню пасля яго завяршэння. Для гэтага з аўтавакзала будуць курсаваць аўтобусы.

Гутарыў Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8