https://www.traditionrolex.com/8
<p>Польшча, Славакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грузія, Арменія, Украіна, Беларусь – гэта не падрыхтоўка да экзамена па геаграфіі, а пералік краінаў, якія наведаў Пётр Дудановіч</p>

Польшча, Славакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грузія, Арменія, Украіна, Беларусь – гэта не падрыхтоўка да экзамена па геаграфіі, а пералік краінаў, якія наведаў Пётр Дудановіч, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

РР: Што ты адчуваеш пасля гэтай вандроўкі?

- Прыемна, што гэта адбылося. Шчыра кажучы калі ў Берасці сустрэў сябраў АлкаВелаКлубу на ўездзе ў горад, мы праехаліся з імі па вуліцах Берасця, я глядзеў і здзіўляўся, што калі выязджаў 18 траўня, мне падавалася, што яно далёка. 

РР: Як цябе сустракалі на межах, праз якія ты праязджаў?

Пётр Дудановіч: Сёння я пераязджаў беларуска-польскую мяжу праз адзіны пераход, праз які можна перасекчы мяжу. Давялося чакаць цэлую ноч, бо ён працуе з 9.00 да 21.00 гадзіны, пасля ён закрываецца і памежнікі ідуць спаць. Мне таскама трэба было знайсці нейкага “зубра”, які б прыкрыў мяне ад дажджу. З надвор’ем не пашанцавала, збіраўся пераночыць пад яблыняй, але пачаўся дождж. З раніцы дачакаўся памежнікаў, яны прыехалі. Бачна, што ім нудна на гэтым пераходзе, бо вельмі мала раварыстаў. Усе хацелі паглядзець мае торбы, дзе я дарэчы меў трохі грузінскага віна. Баяўся, што прычэпяцца да гэтага віна, столькі кіламатраў яго вёз, але ён толькі адкрыў і паглядзеў. Учора сябар даў кавалак сала на вячэру, якое сам саліў. Ён па-сяброўску адрэзаў мне добры кавалак, частку кога я не даеў увечары. Аказалася, што сала праз мяжу я не змагу правезці. Я два месяцы быў адрэзаны ад навінаў, нічога не ведаў. 

1

РР: Што было самым складаным у дарозе?

Пётр Дудановіч: Самым цяжкім было прымушаць сябе падымацца раніцай. Кожны вечар я ставіў свой будзільнік на чатыры гадзіны раніцы, але раней за восьмую рэдка ўставаў. 

РР: Як часта ты сустракаў людзей, якія табе дапамагалі?

Пётр Дудановіч: На жаль я не змагу іх усіх пералічыць. На самой справе добрых людзей вельмі шмат у кожнай краіне. Кожны дзень я сустракаў людзей, якія запрашалі мяне на каву, гарбату ці віно, а таксама запрашалі на начлег. Часта гэта былі людзі па коўчсерфінгу, а бывала, што проста з вуліцы.

2

РР: Чым такія вандроўкі могуць быць цікавымі іншым людзям?

Пётр Дудановіч: Такія вандроўкі ламаюць шмат стэрэатыпаў. Напрыклад, у цябе стварылася нейкае меркаванне пра немцаў, сустракаеш немца, а ён аказваецца іншым, ён аказваецца вельмі падобным да цябе. Наступным разам калі ты чуеш нешта дрэннае пра немцаў, ты ведаеш, як яно насамрэч. Таксама ты сустракаешся з новай рэчаіснасцю.

3

Дзякуй усім, хто знайшоў час і цярпенне, каб пачытаць маю графаманію.

Улад Грынеўскі

https://www.traditionrolex.com/8