https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мы павінны зразумець, што Францыя з’яўляецца сусветным лідарам з пункту гледжання развіцця выязнога турызму. Толькі Парыж за мінулы год наведала 84 міл’ёна турыстаў. Нам, канешне, застаецца толькі марыць аб такім натоўпе турыстаў, якія б наведвалі Беларусь. Але марыць трэба</p>

На прошедшей неделе в Минске много говорили о внешних векторах. В столице собрались проводники наших  интересов за рубежом – белорусские дипломаты. Раз в год они приезжают на родину, чтобы сверить внешнеэкономические часы. Среди них и Павел Латушко – посол Беларуси во Франции, а по совместительству и постоянный представитель при ЮНЕСКО, сообщает СТВ.

— Павел Паўлавіч, мы з вамі сустрэліся ў дзень дзяржаўнага свята Францыі, часцей яго называюць Дзень Узяцця Бастыліі, але ж яшчэ правільна яго называць Дзень Незалежнасці, таксама як і ў Беларусі. Сапраўды?

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Французскай Рэспубліцы, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА па сумяшчальніцтву:

— Сапраўды, трэба яго называць Днём Незалежнасці – так просяць нас французы.

— І сапраўды шмат паралеляў гэтых свят: і ў Францыі сёння раніцай адбыўся парад, свята закончыцца феерверкам, і ў Беларусі таксама. Сапраўды беларусы і французы вельмі патрыятычны і вось так маштабна адзначаюць дзяржаўныя святы?

Павел Латушка: Калі параўновываць патрыятызм беларусаў і французаў, трэба адзначыць, што французы вельмі трапятліва ставяцца да сваёй гісторыі, вельмі добра і дасканала ведаюць яе, з вялікай павагай ставяцца да сваёй дзяржаўнасці і дзяржавы. І гэты патрыятызм выхоўваецца. Выхоўваецца праз школу, праз універсітэт, перад усім, праз сям’ю. І я думаю, што нам, беларусам, таксама варта ў гэтым кантэксце паглядзець на досвед французаў і быць больш патрыятычнымі, больш любіць сваю радзіму, любіць сваю зямлю, на якой мы радзіліся, ведаць дасканала сваю гісторыю.

— Многія беларусы мараць убачыць Эйфелеву башню, а вось большасць французаў, магчыма, не ведае, што цэнтр Беларусі – уздоўж ракі Сцюдзёнка. 200 гадоў таму менавіта на гэтай тэрыторыі Напалеон меў буйную бітву. А вось чаму тут, на беразе Сцюдзёнкі, няма таго натоўпу турыстаў, як на Елісейскіх палях?

Павел Латушка: Мы павінны зразумець, што Францыя з’яўляецца сусветным лідарам з пункту гледжання развіцця выязнога турызму. Толькі Парыж за мінулы год наведала 84 міл’ёна турыстаў. Нам, канешне, застаецца толькі марыць аб такім натоўпе турыстаў, якія б наведвалі Беларусь. Але марыць трэба. Дзеля таго, каб кожная мара была рэалізавана, трэба на яе працаваць. І мы бліжэйшым часам, у верасні, у Парыжы сумесна з Міністэрствам спорту і турызму і Нацыянальным турыстычным агенцтвам Беларусі плануем прыняць удзел (я думаю, што ўпершыню) у прафесійнай выставе турыстычных кампаній, прадставіць наш нацыянальны павільён сумесна з Палацам у Нясвіжы і замкавым комплексам у Міры, каб знайсці патэнцыяльных партнёраў, французскіх турыстычных аператараў, якія былі б гатовы арганізоўваць турыстычныя падарожжы ў Беларусь. Беларусь для гэтага адкрыта.

Мы аналізуем статыстыку за гэты год і маем узрост наведвання французскімі турыстамі Беларусі ў 25%. Але,  калі мы паглядзім на іх агульную колькасць, гэта толькі сотня. Сотня – гэта вельмі мала.
У наступным годзе мы плануем правесці Дні беларускай культуры ў Францыі. У 25 гарадах адначасова са  спектаклямі нашага Вялікага тэатра оперы і балета мы будзем рабіць у кожным горадзе прэзентацыю турыстычных магчымасцяў Беларусі. Я перакананы, што ўсё гэта спрацуе ў выніку на тое, што больш французаў будзе наведваць Беларусь.

— Што тычыцца бітвы Напалеона, Вы лічыце, будзе натоўп турыстаў ці не?

Павел Латушка: Я думаю, што гэта тэма можа быць знакавай і стымулюючай для таго, каб французы прыехалі ў Беларусь. Але трэба зразумець, што слова Беразіна мае вельмі негатыўнае значэнне ў французскай мове. І падаваць як турыстычную ідэю наведаць Беразіну, я думаю, не зусім будзе правільным. Трэба сапраўды прапаноўваць наведваць тыя гістарычныя мясціны, якія звязаны з гісторыяй Напалеона. Напрыклад, Асацыяцыя гісторыі Напалеона прапанавала бы гораду Барысаву ўступіць у гэтую Асацыяцыю. У яе ўваходзяць гарады Расіі, Германіі, Аўстрыі, шэрагу іншых краін – 50 гарадоў. Я перакананы: той факт, што Барысаў уступіць у гэтую Асацыяцыю, таксама прастымулюе зацікаўленасць наведваць Барысаў і тыя мясціны, якія звязаны з 1812 годам.

— У свой час французская актрыса Фероль у інтэрв’ю нашаму тэлеканалу прапанавала зрабіць пабрацімамі беларускі Брэст і французскі Брэст. Вы гатовы лабіраваць  гэтую ідэю?

Павел Латушка: Гэта сімвалічна, і  пагадненне ўжо падпісана. Сімвалічна, што менавіта 28 ліпеня, у Дзень горада Брэста, Дзень вызвалення Брэста, дэлегацыя  бізнесменаў з французскага Брэста на чале з віцэ-мэрам наведала наш горад Брэст дзеля таго, каб развіваць тое пагадненне, якое было падпісана некалькі месяцаў таму назад. Мы плануем таксама ў французскім Брэсце правесці Дні беларускай культуры,  паказаць фільм «Брэсцкая крэпасць», які ўжо мае субцітры на французская мове. Канешне, прыярытэтам будуць і эканамічныя адносіны, дарэчы і магчымасці арганізацыі турыстычных маршрутаў, бо адна з буйнейшых французскіх кампаній зацікавілася тым, каб арганізовываць турыстычныя паездкі французаў у Белавежскую пушчу, а значыць, і ў наш беларускі горад Брэст.

— Што тычыцца Брэсцкай крэпасці, яна сярод прэтэндэнтаў на месца ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Пакуль у нас 4 аб’екты, яшчэ больш за 10 прэтэндэнтаў. Калі вось гэты прэтэндэнт, той жа праспект Незалежнасці ў Мінску, той жа Сафійскі сабор у Полацку, знойдзе месца ў гэтым спісе?

Павел Латушка: Вы закранулі вельмі важную тэму. Калі мы паглядзім на нашых суседзяў, то, напрыклад, Літва мае 4 аб’екты ў спісе ЮНЭСКА, Польшча мае 14, Украіна - 7, а Расія - 25. Зразумела, у нас таксама ёсць патэнцыял, каб пашырыць нашу прысутнасць у спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Але важна зразумець, што ўдзел ці прысутнасць у гэтым спісе з’яўляецца вельмі важным з пункту гледжання іміджа краіны, дэманструе глыбіню гісторыі культуры Беларусі.

Гэта таксама дае ў перспектыве эканамічныя выгады, калі мы паглядзім на магчымае наведванне гэтых аб’ектаў турыстамі, якія прыязджаюць у Беларусь. У папярэднім  спісе намінантаў ад Беларусі, у спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, знаходзіцца 10 аб’ектаў. Дарэчы, не так даўно Літва прапанавала нам супольна з Украінай і Малдовай унесці яшчэ адну намінацыю ў спіс: прапанову ўключыць замкі абарончага тыпу часоў Вялікага княства Літоўскага, бо гэта важна для краіны. Адпаведную працу мы павінны актывізаваць па ўключэнню ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА нашых аб’ектаў. Напрыклад, абрад царэй сёння знаходзіцца ў гэтым спіске, але ён толькі адзін. Вельмі добрыя перспектывы нашай працы і ўнясення нашых аб’ектаў у праграму «Памяць свету», якая таксама знаходзіцца пад эгідай ЮНЭСКА.

Шмат гістарычных і культурных аб’ектаў Беларусі знаходзяцца па-за межамі. І нярэдка мы кажам аб тым, што неабходна вяртаць гэтыя гістарычныя каштоўнасці. Гэта чыя справа: дзяржавы, людзей культуры, мецэнатаў, бізнесменаў?

Павел Латушка: Зразумела, гэта справа дзяржавы. І гэты накірунак вельмі важны для нашай дзяржавы. Але мы павінны зразумець вельмі важную рэч: заканадаўства практычна ўсіх краін свету не дазваляе вяртаць каштоўнасці ў тыя краіны, з якіх яны былі вывезены па тых ці іншых прычынах. За выключэннем, калі ў судовым парадку мы зможам пераканаць, што гэта па праву, па закону належыць нам. Таму самымі рэальнымі магчымасцямі вяртання каштоўнасцей з’яўляюцца выставы з тых музеяў, дзе знаходзяцца каштоўнасці, якія звязаны з нашай гісторыяй; гэта копіі тых прадметаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Гэта часовае вяртанне...

Павел Латушка: Гэта часовае вяртанне. Гэта таксама набыццё на аўкцыёнах. Мы ведаем, што ўжо ёсць шмат мецэнатаў у Беларусі, якія набываюць творы мастацтва, прадметы, якія належылі калісьці беларускаму народу ці гістарычна звязаны з беларускім народам. Напрыклад, вось на адной з апошніх выстаў у Парыжы мы знайшлі творы Бакста. Мастака, які нарадзіўся ў Гродна, і адзін з банкаў зацікавіўся гэтымі творамі, каб набыць іх на «Содбіс». Мы ведаем, што некалькі твораў Шагала было набыта на «Содбіс».
Мы, напрыклад, зараз працуем над праектам па стварэнню копій твораў майстра Ваньковіча. І мы атрымалі падтрымку аднаго банка, які выказаў гатоўнасць, калі мы атрымаем згоду мэрыі Парыжа, прафінансаваць працу маладых беларускіх мастакоў, каб зрабіць копіі гэтых твораў. А пазней, калі будзе згода архіепіскапа Парыжа, прывесці ў Мінск і арыгіналы работ вялікага майстра Ваньковіча, і паказаць  капійную работу.

Ёсць такое паняцце «гастранамічны турызм», нават і гастранамічная экспансія. Беларусы пачынаюць дзень з круасана, у шматлікіх беларускіх рэстаранах ужо падаюць слімакоў, прадаюць сыр з цвіллю, нават ужо выпускаюць свой, беларускі, сыр з цвіллю. А вось у Парыжы ведаюць, што такое беларускія дранікі альбо беларуская зацірка?

Павел Латушка: Вы ведаеце, да. Но, зразумела, кожнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі на Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах свету, у сталіцах гэтых краін,  абавязкова гатуе такую страву, як беларускія дранікі. І калі ў гэтым годзе мы ў Парыжы арганізоўвалі прыём з нагоды Дня Незалежнасці, я некалькі разоў сустракаўся з менеджарам таго рэстарана, дзе павінен быў адбыцца наш прыём. І двойчы атрымаў адмоўны адказ: «Катэгарэчна не. Мы не будзем гатаваць дранікі». І ў апошні дзень, напярэдадні нашага нацыянальнага свята, я зноў прыйшоў да гэтага менеджара і перадаў яму на французскай мове рэцэпт беларусіх дранікаў. І беларускія дранікі былі на Дзень Незалежнасці Беларусі ў Парыжы! І, Вы ведаеце, мне не засталося ніводнага – яны разышліся імгненна. Так што, канешне, французам цікава наша кухня. Мы зробім маленькую справу. Напрыклад, мы ўжо дамовіліся з адным з рэстаранаў каля Эйфелевай башні правесці там беларускую   калядную вечарыну, і падчас гэтай калядный вечарыны, я запэўніваю вас, будуць беларускія стравы, там будзе беларуская гарэлка.

https://www.traditionrolex.com/8