https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пачынаецца ўжо ў гэтыя выхадныя ў Гарадку. 24-ты раз на сцэне ва ўрочышчы Барык выступяць беларускія ды польскія музыкі. Як і штогод, у Гарадок з’едуцца аматары рок-музыкі з розных краін</p>

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пачынаецца ўжо ў гэтыя выхадныя ў Гарадку. 24-ты раз на сцэне ва ўрочышчы Барык выступяць беларускія ды польскія музыкі. Як і штогод, у Гарадок з’едуцца аматары рок-музыкі з розных краін, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

«Басовішча» - гэта адна з самых важных музычных падзей для жыхароў Гарадка і ваколіц.

Дзяўчынка: Нам вельмі падабаецца музыка і атмасфера. З года ў год кажуць, што не будзе «Басовішча», але неяк трымаецца і няхай будзе.

Спадарыня: Хай людзі прыязджаюць. Было вельмі шмат, а цяпер з усёй Польшчы едуць, едуць нават з-за мяжы.

Спадар: На «Басовішча» беларусы прыязджаюць. Вельмі падабаецца.

Спадарыня: Калі нехта прыйдзе, то я ж ім нічога не буду шкадаваць, вады ці месца пад намёт, а нават могуць спаць і ў хаце, бо ёсць месца.

Сёлетні фестываль «Басовішча» пачынаецца ў гэтую пятніцу. На сцэне сярод іншых выступяць: Pomidor/off, Relikt, Vinsent,  The Toobes.

1

2

Лукаш Леанюк

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8