https://www.traditionrolex.com/8
<p>Каля трох дзясяткаў чалавек ушаванавалі памяць загінуўшых у баях у час паўстання Кастуся Каліноўскага, упарадкавалі помнікі і пасадзілі кветкі</p>

Каля трох дзясяткаў чалавек ушаванавалі памяць загінуўшых у баях у час паўстання Кастуся Каліноўскага, упарадкавалі помнікі і пасадзілі кветкі. Вандроўка па памятных мясцінах адбылася 13 і 14 ліпеня, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Каардынатар кампаніі «Шляхамі касінераў» Віктар Клімус падкрэсліў, што ў жыхароў Берасцейшчыны ёсць цікавасць да падзей, якія адыгралі ролю ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці:

- Мы наведалі вельмі шмат месцаў, добра папрацавалі з тымі помнікамі, якія прыбіралі і дзе саджалі кветкі. Я вельмі рады таму, што ўбачыў шчырую зацікаўленасць людзей да гісторыі, да тых месцаў і падзей, пра якія мы расказвалі і якія наведалі. Гэта вельмі важны для ўсіх беларусаў момант, бо трэба ведаць, з чаго пачыналася беларуская дзяржаўнасць і што людзі аддавалі за нашу незалежнасць.

Як адзначыў Віктар Клімус, ёсць спадзяванні, што такая вандроўка не апошняя і бліжэйшым часам будуць арганізаваны чарговыя паездкі на гістарычную тэматыку.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

13

14

15

16

https://www.traditionrolex.com/8