<p>З 15 ліпеня па 8 жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» праводзяцца дарожна-рамонтныя работы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Гэта звязана з падрыхтоўкай да 26-й Міжнароднай шматдзённай велагонкі «Нёман» па маршруце Беласток — Гародня з няспынным перасячэннем дзяржаўнай мяжы Польшчы і Беларусі</p>

З 15 ліпеня па 8 жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» праводзяцца дарожна-рамонтныя работы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Гэта звязана з падрыхтоўкай да 26-й Міжнароднай шматдзённай велагонкі «Нёман» па маршруце Беласток — Гародня з няспынным перасячэннем дзяржаўнай мяжы Польшчы і Беларусі.

Рамонт праходзіць у два этапы. Пропуск транспартных сродкаў ажыццяўляецца па дзвюх палосах руху замест чатырох у абодвух кірунках. Гэта можа пацягнуць часовае абмежаванне прапускной здольнасці. Мытны камітэт раіць улічваць гэтыя акалічнасці ў час выбару маршруту, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.