https://www.traditionrolex.com/8
<p>З пачатку года мытнікі 60 разоў адмаўляліся ад хабараў</p>

За мінулае паўгоддзе Гомельская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт больш за Br3,4 трлн, што на 11,7 % больш, чым у аналагічны перыяд летась, паведамляе «Звязда».

У склад прыбыткаў увайшлі сумы мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе, мытных збораў, сродкаў ад рэалізацыі ці іншага выкарыстання маёмасці, змешчанага на першасным уліку ў мытных органах і вернутага ў прыбытак дзяржавы; штрафаў і іншых прыбыткаў, згодна з заканадаўствамі Мытнага саюза і краіны. У прэс-групе Гомельскай мытні расказалі, што выкананне планавага задання дасягнута за кошт існавання адладжанай сістэмы нормаў, метадаў, прыёмаў і сродкаў, накіраваных на кантроль выканання падатковага і мытнага заканадаўства.

Дарэчы, з пачатку года мытнікі 60 разоў адмаўляліся ад хабараў.

Так, грамадзянін Украіны на пункце мытнага афармлення «Новая Рудня» прапанаваў інспектару хабар у памеры 5 000 расійскіх рублёў за ўвоз садовых арэляў без выплаты належных мытных плацяжоў. Расіянка на пункце «Новая Гута» вырашыла за 100 еўра бесперашкодна перамясціць праз мяжу 40 літраў алкаголю. Пры выездзе з нашай краіны грамадзянін Малдовы за 300 расійскіх рублёў спрабаваў паскорыць працэдуру праходжання мяжы. Урэшце яму прыйшлося затрымацца для тлумачэнняў надоўга. Ва ўсіх падобных выпадках на пункты пропуску выклікаюцца супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі і міліцыя.

Сярод тых, хто прапануе хабар, грамадзяне Беларусі сустракаюцца рэдка. У пераважнай большасці выпадкаў (80%) хабар мытнікам прапануюць грамадзяне Малдовы. 10% прыпадае на ўкраінцаў і 5% — на расіян.


https://www.traditionrolex.com/8