https://www.traditionrolex.com/8
<p>Журналісты «Выборчай» мяркуюць, што беларускія спецслужбы могуць арганізаваць транспартыроўку Сноўдэна ў адну з афрыканскіх краін. Адтуль ён бесперашкодна трапіць у Лацінскую Амерыку. Дарэчы, прыняць беглага агента ў сябе гатовая не толькі Венесуэла, але і Балівія, і Нікарагуа</p>

Нагадаем, Эдвард Сноўдэн пагадзіўся прыняць палітычны прытулак, прапанаваны яму прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура. Але амерыканскі пашпарт былога агента ЦРУ ануляваны, і цяпер ён не можа выйсці з транзітнай зоны маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева», паведамляе Еўрарадыё.

Сноўдэн звярнуўся па часовы палітычны прытулак да расійскіх уладаў. Ужо ў панядзелак ён можа атрымаць дакумент, які дазволіць яму выйсці з аэрапорта. Пасля гэтага амерыканец можа накіравацца ў Беларусь, скарыстаўшыся адсутнасцю мяжы паміж нашымі краінамі.

Журналісты «Выборчай» мяркуюць, што беларускія спецслужбы могуць арганізаваць транспартыроўку Сноўдэна ў адну з афрыканскіх краін. Адтуль ён бесперашкодна трапіць у Лацінскую Амерыку. Дарэчы, прыняць беглага агента ў сябе гатовая не толькі Венесуэла, але і Балівія, і Нікарагуа.

Тым часам МЗС Беларусі сцвярджае, што Сноўдэн не звяртаўся да ўладаў нашай краіны пра палітычны прытулак.

https://www.traditionrolex.com/8