https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлетняе, 24-е па ліку «Басовішча» пройдзе з 19 па 20 ліпеня традыцыйна ва ўрочышчы Барык ля Гарадка на Беласточчыне</p>

Беларусам з кожным годам усё цяжэй трапіць на «Басовішча» з-за візавай праблемы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэта адзначаюць не толькі меламаны, але і музыкі беларускіх гуртоў. Вось што кажа сола-гітарыст гурта «Нейра-Дзюбель» Віталь Абрамовіч:

- У сувязі з ускладненнем атрымання віз вельмі мала беларусаў стала там бываць. І гэта вялікі мінус для беларускага фестываля, а «Басовішча» пазіцыянуецца як беларускі фестываль, на якім, на жаль, з кожным годам усё менш і менш беларусаў з Беларусі. Гэта таксама адбіваецца на колькасці гледачоў на фестывалі.

Сёлетняе, 24-е па ліку «Басовішча» пройдзе з 19 па 20 ліпеня традыцыйна ва ўрочышчы Барык ля Гарадка на Беласточчыне.

Алена Барэль 

https://www.traditionrolex.com/8