https://www.traditionrolex.com/8
<p>Раней на «Басовішча» прыязджала больш беларусаў з Беларусі</p>

Жыхары мястэчка Гарадок, побач з якім знаходзіцца фестывальная сцэна, адзначаюць, што ў сярэдзіне ліпеня іх мясцовасць ажывае, але на канцэрты прыязджае ўсё менш людзей.

Жыхары Гарадка ўспамінаюць, што раней на «Басовішча» прыязджала больш беларусаў з Беларусі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У першы дзень Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2013» на сцэне ў Барыку выступілі вядомыя польскія і беларускія выканаўцы, у тым ліку пераможца конкурснай часткі – мінскі гурт ili-ili, беластоцкі Ilo&friends, Re1ikt, Kim Nowak ды іншыя. 

Як кажа шматгадовы вядоўца «Басоў», а адначасова лідар гурту Pomidor/off Аляксандр Памідораў, нягледзячы на арганізатарскія хібы, на «Басовішча» ён усё ж такі вяртаецца:

- З 2008 года я гавару, што не хачу браць удзел у «Басовішчы», бо брак арганізацыі дайшоў да такога стану, што проста жах. Яскравы прыклад быў у мінулым годзе, калі я прыехаў на «Басовішча» па сваіх справах і высветлілася, што ніхто, акрамя мяне, не можа правесці фестываль. Але ж можна казаць розныя словы, але «Басовішча» – гэта кавалак жыцця. І гэты кавалак жыцця немагчыма забыць.

1_arkt1_(1)

1_arkt1_(2)

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

Сёлета фестывальную праграму дапоўнілі дадатковыя мастацкія акцыі – кангрэс малявальшчыкаў і перформанс польскага рэжысёра Артура Жміеўскага. Па словах каардынатара «Басовішча» Паўла Грэся, гэта яшчэ адно вымярэнне свабоды.

Павел Грэсь:

- Для мяне «Басовішча» – гэта фестываль музыкі свабоды. Мне заўжды бракавала свабоды іншай, напрыклад, мастацкай, або візуальнай, або жывапісу, або перформансу, або відэа, але ў сучасным выданні.

12

13

14

15

16

17

18

Фота Аляксея Трубкіна.

https://www.traditionrolex.com/8