https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Ці маюць права памежныя службы  прымушаць падарожнага да таго, каб ён стаў у агульны калідор, калі ён сам мае намер ехаць зялёным калідорам, гэта значыць не мае нічога для дэкларавання?»</p>

Слухач Беларускага Радыё Рацыя, які перасякаў беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску ў Кузніцы Беластоцкай, задаў пытанне нашаму эксперту: «Ці маюць права памежныя службы прымушаць падарожнага да таго, каб ён стаў у агульны калідор, калі ён сам мае намер ехаць зялёным калідорам, гэта значыць не мае нічога для дэкларавання?» 

Беларусы, якія едуць у іншую краіну, напрыклад, у Польшчу, легкавым аўтамабілем, могуць уехаць на мяжы на зялёны або іншы, агульны, калідор. Зразумела, што кожнаму хочацца прайсці памежныя і мытныя працэдуры без праблем, без праверкі багажу і клапатлівых пытанняў з боку мытных службаў. Мэта адна – хутчэй пераехаць мяжу.

Горшая сітуацыя, калі польскія памежныя службы прымушаюць нас пераехаць з зялёнага на агульны канал. На гэтым апошнім праходжанне ўсіх працэдур можа зацягнуцца. Праўда, гэта не тлумачыцца нейкімі правіламі, а толькі агульным непарадкам. Адсутнасць арганізацыі ў працы памежных службаў стварае клопаты і шмат праблем. Службоўцы гэта тлумачаць па-свойму, што гэта патрэбна, каб крыху «разбіць» чаргу. Але ці так гэта?

Варта ведаць, што мы не абавязаныя на гэта пагаджацца, таму што гэта падарожны выбірае канал, на які хоча ўехаць, а не польскія памежныя службы. Памежнікі не могуць прымусіць нас ні пагрозай штрафу, ні іншымі магчымымі негатыўнымі наступствамі.

Зялёны калідор – гэта спецыяльна абазначаныя (нічога для дэкларавання/nothing to declare) каналы руху, прызначаныя для падарожных, якія перасякаюць мяжу ў турыстычных або службовых мэтах і не перавозяць тавары, якія трэба задэклараваць. Падобна гэта выглядае і ў аэрапортах, дзе даўно функцыянуюць брамы «Нічога для дэкларавання». Падарожным, якія не перавозяць тавары, пра якія трэба паведаміць на мяжы, гэта дае магчымасць пазбегнуць чакання ў чарзе разам з асобамі, у якіх такія тавары ёсць. Так тлумачаць правілы.

А як адбываецца насамрэч? Здараецца, што чарга падарожных вельмі вялікая і большасць аўтамабіляў стаіць на зялёным канале. Зразумела, што ўсе «нічога не вязуць», таму што сам уезд на зялёны канал – гэта ўжо дэкларацыя пра адсутнасць тавараў, пра якія трэба паведаміць на мяжы згодна з міжнародным правам. Але акенца адно, а машын – шмат. У гэтых выпадках памежныя службы і польскія мытнікі атрымліваюць даволі шмат тэлефонных скаргаў і просьбаў пра паскарэнне працы. Скаргі складаюць як польскія, так і беларускія грамадзяне.

Таму, каб крыху расцерушыць чаргу, памежныя службы і накіроўваюць машыны з канца чаргі на зялёным канале на іншыя каналы. Такое жыццё…

https://www.traditionrolex.com/8