https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзел у ёй быў дармовы, краязнаўчае мерапрыемства ладзілася ў рамках дня горада. Усяго было сфармавана дзве групы берасцейцаў і гасцей горада, якія праехаліся на аўтобусе па гістарычных месцах і помніках горада над Бугам</p>

Упершыню такая вандроўка адбылася ў Берасці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Удзел у ёй быў дармовы, краязнаўчае мерапрыемства ладзілася ў рамках дня горада. Усяго было сфармавана дзве групы берасцейцаў і гасцей горада, якія праехаліся на аўтобусе па гістарычных месцах і помніках горада над Бугам. 

Гаворыць экскурсавод  Аліна Тамчук:

- Было вельмі шмат жадаючых, і, на жаль, мы не змаглі ўсіх змясціць. Аўтобусы былі цалкам запоўненыя. Шкода, што не ўсе патрапілі на гэтую экскурсію. Напэўна, у наступным годзе мы возьмем пад увагу ўсе пажаданні і будзем старацца, каб у горадзе зрабіць некалькі рэйсаў. Верагодна, будзем прасіць нашы ўлады, каб нам выдалі некалькі аўтобусаў, бо такая паслуга карыстаецца вялікім попытам.

Па заканчэнні свята гасцей чакаў канцэрт з удзелам творчых калектываў.

 

https://www.traditionrolex.com/8