https://www.traditionrolex.com/8
<p>Паборы за багаж на міжнародных (і не толькі) рэйсах уведзены на Мінскім аўтавакзале ўжо, мабыць, больш за год, але ніхто быццам і не заўважае няпраўнасці падобных дзеянняў</p>

Паборы за багаж на міжнародных (і не толькі) рэйсах уведзены на Мінскім аўтавакзале ўжо, мабыць, больш за год, але ніхто быццам і не заўважае няпраўнасці падобных дзеянняў, паведаляе Беларускае Радыё Рацыя.

Цікава, напрыклад, што на рэйсах па маршруце да Вільні за любую (!) адзінку багажу (торбу альбо самых малых габарытаў і вагі сакваяж на кольцах), што скіроўваецца ў багажнае аддзяленне пры пасадцы пасажыраў начнога рэйса ў 01.35, бойкія кантралёршы збіраюць па 20% ад і без таго немалога кошту ўжо набытых турыстамі квіткоў. А на іншы час таго ж маршруту да Вільні паборы складаюць ужо па 10% ад кошту квітка за кожную багажную адзінку.

Паблажка зроблена чамусьці толькі пасажырам рэйса на Санкт-Пецярбург – тут за першае багажнае месца нічога не патрабуецца, а збіраць «багажны падатак» у 10% за любую багажную адзінку пачынаюць ужо з кожнай другой торбы, скіраванай у багажнік.

2

3

4

Здзіўленыя пасажыры, якія не жадаюць двойчы плаціць за паслугу, прадугледжаную пры набыцці квітка на міжнародную перавозку (пры тым, што большасць усё ж бездапаможна «адшпільвае» адкупныя працэнты пры пасадцы) проста вымушаныя (незаўважна альбо пад выглядам адсутнасці дадатковых наяўных беларускіх грошай) цягнуць свой багаж у салон аўтобуса.

5

6

І гэта ёсць адзінае, што могуць супрацьпаставіць на сёння пасажыры такому вось нахабнаму «новаму віду бізнесу» і немудрагелістаму «прывакзальна-турыстычнаму рэкету», які, неягледзячы на дзейснае заканадаўства, агульна прызнаную і распаўсюджаную практыку ды звычайную здаровую логіку, вельмі проста легалізаваны зусім незаўважнай шыльдай на тым жа Мінскім вакзале (гл. фота) і па загадзе ягонага кіраўніка здзяйсняецца з дапамогаю цэлай групы заўзятых кантралёрак.

7

Абсурднасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што пра дадзеную таблічку з унутранымі правіламі Мінскага аўтавакзала мала хто з пасажыраў, якія набываюць квіткі ў іншых міжнародных касах, нават здагадваецца... Такога проста няма нідзе, акрамя новага Мінскага аўтавакзала і толькі ў «правільна квітнеючай» Беларусі.

8

Падаецца ж, што кожны, безумоўна, ведае і разумее, што ў іншую краіну (звычайна на некалькі сутак) мала хто паедзе з «хрушчоўскай сетачкай» альбо нават з «модным пластыкавым пакетам». Таму ў кошт праезду на спецыялізаваным аўтобусе міжнароднага класа ўжо закладзены кошт правозу багажу ў належных разумных і дастатковых для бесперашкоднага і камфортнага праезду пасажыра памерах разам з перавозам гэтага самага ягонага багажу ў багажніку аўтобуса, а не на ўласных каленках.

9

10

Адно цікавіць: куды глядзяць пры гэтым іншыя важныя... кантралёры, напрыклад, з камітэта важнага такога дзяржкантролю? Ці яны зусім не зацікаўлены бачыць у сябе пад носам падобныя рэчы? А можа і яны ўжо даўно ўвайшлі ў азарт і маюць тут сваю немаленькую «дзяржвыгоду»...? Бізнес жа нескладаны. А на запалоханым і маўклівым народзе ў цяперашняй Беларусі так можна яшчэ «доўга катацца»...

11

«Ці сапраўды доўга?» - вось у чым пытанне.

Алесь Лета

Фота Алеся Лапіцкага

https://www.traditionrolex.com/8