https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельнікі падарожжа не згодны з візавым рэжымам і хочуць свабодна вандраваць па Еўразвязу. Па выніках вандроўкі яе арганізатары абяцаюць распрацаваць моладзевы квэст</p>

Каля пяці тысяч кіламетраў у падтрымку ідэі супраць візавага рэжыму хочуць праехаць маладыя актывісты, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх студэнтаў ладзяць «Падарожжа на край зямлі», якое стартуе 1-га жніўня ў Берасці і будзе цягнуцца роўна месяц. Студэнты плануюць наведаць дзясяткі еўрапейскіх гарадоў і зладзіць там акцыі.

Адна з аўтарак падарожжа Аксана Іванюк адзначыла, што будзе распрацаваны адмысловы маршрут, па якім будзе схаваны гістарычны часопіс:

- Хочам захаваць гісторыю Беларусі на нейтральнай тэрыторыі ад нашых уладаў. Бо ёсць пэўныя гістарычныя сведчанні, якія варта захаваць. Таму мы вырашылі зрабіць маленькі часопіс, які змяшчае звесткі пра цікавыя падзеі, пра якія мала хто ведае ў Беларусі. Мы часопісы закапаем у зямлю на нейтральнай тэрыторыі, каб ніхто з уладаў ды іх прыхільнікаў не змог да іх дабрацца.

Удзельнікі падарожжа не згодны з візавым рэжымам і хочуць свабодна вандраваць па Еўразвязу. Па выніках вандроўкі яе арганізатары абяцаюць распрацаваць моладзевы квэст.

https://www.traditionrolex.com/8