https://www.traditionrolex.com/8

Спрадвеку людзі шукалі моц у прыродзе – у роднай зямлі і роднай вадзе. Дзе схавана ваша?

Знайдзіце пры дапамозе цікавага праекта «Дзе шукаць тваю асабістую сілу?», які нядаўна з’явіўся ў байнеце. Прайдзіце тэст, каб даведацца, якое месца на Беларусі больш за іншыя падыходзіць вашаму характару, – спакойнае, маляўнічае ці непрадказальна зменлівае. І атрымайце парады, куды варта ехаць, каб набрацца натхнення і аднавіць сілы.

У чым адметнасць гэтага праекта?

* Цікавы прынцып падбору «пад характар» і да таго ж – карысная інфармацыя: сэрвіс адразу прапануе спасылкі на мапу, куды трэба ехаць, параіць, чым там можна займацца, і падкажа, ці ёсць там, напрыклад, кемпінг.

* Цікавыя месцы – ці ведалі вы, што ў Беларусі ёсць вадаспад?

* Прыгожыя фотаздымкі, пасля якіх хочацца ехаць у вандроўку па Беларусі. Аўтары – фатографы Сяргей Плыткевіч і Алена Шаліма.

https://www.traditionrolex.com/8