https://www.traditionrolex.com/8
<p>Перыгрынацыя (падарожжа) саркафага з парэшткамі сусветна вядомай каталіцкай святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Іісуса праходзіць па касцёлах Беларусі з 1 чэрвеня па 28 жніўня. Беларусь стала 76-й краінай, у якую з Францыі завезлі рэліквіі святой</p>

Незвычайны госць з Францыі прыбыў гэтым летам у Беларусь. У гэтыя выходныя рэліквіі святой Тэрэзы з Ліз’ё завяршылі падарожжа па Гродзенскай вобласці ў Фарным касцёле, паведамляе «Твой Стыль».

На ўрачыстасці прысутнічаў мітрапаліт Варшаўскі Казімір Ныч. Перыгрынацыя (падарожжа) саркафага з парэшткамі сусветна вядомай каталіцкай святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Іісуса праходзіць па касцёлах Беларусі з 1 чэрвеня па 28 жніўня. Беларусь стала 76-й краінай, у якую з Францыі завезлі рэліквіі святой.

Каталіцкая царква заклікае з пашанай ставіцца да цела кожнага чалавека. Асаблівы шацунак праяўляецца да парэшткаў святых і мучанікаў, культ якіх з’яўляецца сродкам для ўзрастання ў веры.

1

Аднак пакланенне рэліквіям лічыцца неабавязковым для збаўлення каталікоў.

2

Пры жыцці гэтая святая разважала, што не хацела б, каб яе цела было аб’ектам культу і пакланення. Нягледзячы на гэта, аздоблены магутны саркафаг важыць каля 350 кілаграм.

3

Далей рэліквіі св.Тэрэзы накіруюцца ў Брэсцкую і Віцебскую вобласці.

4

Марына Харэвіч

https://www.traditionrolex.com/8