https://www.traditionrolex.com/8

8 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Выратаваныя каштоўнасці». Выстава арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – музеем «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – і дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта «Культура не ведае правінцыі», мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны

8 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Выратаваныя каштоўнасці». Выстава арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – музеем «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – і дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта «Культура не ведае правінцыі», мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны.

Наша спадчына – той фундамент, на якім трымаецца сучаснасць і засноўваецца будучыня. Беларусь мае багатыя культурныя здабыткі і традыцыі, але гістарычны лёс склаўся не самым спрыяльным чынам, і ад велічнага мінулага, часам, нам застаюцца толькі невялікія аскепкі. Таму для сучаснікаў захаванне і вяртанне нашай спадчыны з’яўляецца вялікім гонарам і абавязкам.

Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі прэзентуе збор музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Гэта адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.

афиша брест А4

На выставе прадстаўлена больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якім пашанцавала вярнуцца з небыцця і заняць пачэснае месца ў экспазіцыйных залах.

Экспазіцыя складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі VIХХ стст. – гэта манеты Візантыі, еўрапейскіх краін, Рэчы Паспалітай і інш. Калекцыя прадметаў з каштоўных металаў прадстаўлена паясамі і кінжаламі працы майстроў Паўночнага Каўказа, срэбнымі партсігарамі і іншымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва краін Усходу, сярод якіх кітайскія дэкаратыўныя накладкі, сярэднеазіяцкі посуд з медзі і іншае. Заходнюю Еўропу прадстаўляюць рыжскі крышталь, выкшталцоныя прадметы побыту і посуд, графіка. Адной з найбольш цікавых частак экспазіцыі з’яўляецца калекцыя абразоў ХVІІІХХ стст., бо рускі іканапіс – адметная з’ява сусветнай мастацкай культуры. Дапаўняюць экспазіцыю сакральнага мастацтва ўзоры растоўскай фініфці і рускага меднага ліцця, рарытэтныя кніжныя выданні.

Выстава пройдзе з 8 жніўня па 15 верасня 2013 года.

https://www.traditionrolex.com/8