<p>Новыя залы для наведнікаў адчыніў музей гісторыі яўрэяў Гарадзеншчыны «На Траецкай». Гарадзенцы актыўна дапамагаюць ва ўзнаўленні памяці пра трагічныя гады Другой сусветнай вайны</p>

Новыя залы для наведнікаў адчыніў музей гісторыі яўрэяў Гарадзеншчыны «На Траецкай». Гарадзенцы актыўна дапамагаюць ва ўзнаўленні памяці пра трагічныя гады Другой сусветнай вайны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З’явіліся звесткі пра новую «праведніцу народаў свету» - Вацлаву Талочку, якая ратавала яўрэяў ад пераследу нацыстаў. У Гародні засталіся ў жывых толькі два чалавекі, якія маюць званне «праведніка народаў свету». 

Пра Вацлаву Талочку расказвае дырэктар музея Беніямін Ерузалім:

- Выратавала дзяцей у гады Другой сусветнай вайны і з’яўляецца «праведніцай народаў свету». Мы падрыхтавалі такі матэрыял для будучага стэнда музея. Сваё юнацтва яна правяла на хутары з бацькамі. У снежні 1943 года пастукаліся да іх два знясіленых маладых чалавека – браты Хацкель і Барыс Фур’е. Папрасілі дапамагчы ім. І бацька Вацлавы, Зігмунд, ні хвіліны не разважаючы, сказаў: “Дачка, з гэтага моманту – гэта твае браты, якія патрабуюць дапамогі”.

1

2

3

4

5

6

7

Матэрыялы пра яе будуць змешчаны ў адмысловай экспазіцыі. Цяпер у музеі чатыры пакоі, якія апавядаюць пра жыццё яўрэяў на Гарадзеншчыне. Сярод іх - знакамітыя медыкі, навукоўцы, культурныя дзеячы нашага краю. У канцы жніўня музей «На Траецкай» набудзе статус філіяла нацыянальнага Музея гісторыі рэлігіі, які размешчаны па вуліцы Замкавай. 

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава