https://www.traditionrolex.com/8
<p>Лаўкі маюць паўстаць на месцах звязаных з тымі гістарычнымі асобамі, якім яны прысвечаны</p>

У агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” пачаў працу “V Mіжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У мерапрыемстве ўдзельнічае 18 прадстаўнікоў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. 

Кіраўнік пленэра, рэжчык Валянцін Багдзевіч кажа, што лаўкі будуць прысвечаны знакамітым асобам, якія пакінулі свой след у гісторыі Гарадзеншчыны: 

- Пленэр праходзіць у пяты раз, то бок ужо стаў традыцыйным. У нас прысутнічаюць госці з пяці краін: Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і Расіі. Мы запрашалі па пяць удзельнікаў ад кожнай краіны. Тэма сённяшняга пленэра вельмі цікавая на наш погляд, канешне гэтак жа, як і папярэднія. Яна называецца “Нашым славутым землякам”. Непасрэдна ўдзельнікі будуць рэзаць лаўкі, якія будуць прысвечаныя канкрэтным людзям, якія пакінулі свой след у гісторыі Гарадзеншчыны.

1

2

3

4

5

6

Фундатарам пленэра з’яўляецца гарадзенскі мясакамбінат. Лаўкі маюць паўстаць на месцах звязаных з тымі гістарычнымі асобамі, якім яны прысвечаны.

Пленэр рэзчыкаў завершыць працу 15-га жніўня.

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

https://www.traditionrolex.com/8